Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да катастрофы малазійскага «Боінгу» можа быць датычны расейскі генэрал «Дэльфін» 


Кветкі ахвярам авіякатастрофы ля амбасады Нідэрляндаў у Кіеве
Кветкі ахвярам авіякатастрофы ля амбасады Нідэрляндаў у Кіеве

Міжнародная група Bellingcat і расейскі сайт The Insider апублікавалі сумесную справаздачу, у якой раскрываецца яшчэ адна асоба, верагодна датычная да катастрофы «Боінгу» Малазійскіх авіяліній пад Данецкам 17 ліпеня 2014 году.

Тады ў выніку ракетнага абстрэлу паветранага ляйнэру загінулі 298 пасажыраў і чальцоў экіпажу, большасьць ахвяраў мелі грамадзянства Нідэрляндаў.

Чалавек, пра якога ідзе гаворка ў перахопленых тэлефонных размовах, фігуруе пад пазыўным «Дэльфін». Гэтыя запісы апублікаваныя Міжнароднай сьледчай групай па расьсьледаваньні катастрофы і Службай бясьпекі Ўкраіны.

Экспэрты Bellingcat і The Insider сьцьвярджаюць, што «Дэльфін» — гэта генэрал-палкоўнік расейскай арміі ў запасе, дзейны галоўны інспэктар Цэнтральнай ваеннай акругі Міністэрства абароны Расеі Мікалай Ткачоў.

Запісы перамоваў, на якіх гучыць голас «Дэльфіна», сталі набыткам галоснасьці неўзабаве пасьля авіякатастрофы. Міжнародная сьледчая група заклікала ўсіх, у каго ёсьць хоць нейкая інфармацыя аб людзях, якія фігуруюць у запісах, паведаміць сьледзтву. Размовы, як мяркуецца, адбыліся незадоўга да трагедыі.

Асаблівую цікавасць, па словах сьледчых, уяўляюць фігуранты з пазыўнымі «Дэльфін» і «Арыён».

Сам Ткачоў заяўляе, што ня мае ніякага дачыненьня да падзеяў на ўсходзе Ўкраіны.

Зьмест і падрабязнасьці гэтай гісторыі — на сайце Расейскай службы Радыё Свабода

"Дельфин" в генеральских погонах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG