Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўцу грузавіка, які зьбіў людзей на пераходзе ў Менску, выставілі абвінавачаньне


На месцы здарэньня. Фота: ДАІ ГУУС Менгарвыканкама
На месцы здарэньня. Фота: ДАІ ГУУС Менгарвыканкама

Сьледчы камітэт выставіў абвінавачаньне кіроўцу грузавіка, які наехаў на людзей на пешаходным пераходзе перад гандлёвым цэнтрам «Замак»​ на праспэкце Пераможцаў у Менску. Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказала афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

У ДТЗ 2 сьнежня загінула 11-гадовая дзяўчынка, яшчэ чатыры чалавекі былі траўмаваныя, у тым ліку сямігадовы брат загінулай.

Грузавіком кіраваў 55-гадовы мужчына. Экспэртыза паказала, што ён быў цьвярозы. Устаноўлена, што тэхагляд транспартнага сродку апошні раз праводзіўся ў 2015 годзе. У 2017 годзе кіроўца ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці за адсутнасьць тэхагляду.

Кіроўца арыштаваны, яму прад’яўлена абвінавачаньне паводле другой часткі артыкула 317 Крымінальнага кодэксу («Парушэньне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой сьмерць па неасьцярожнасьці або цяжкае цялеснае пашкоджаньне»). Падазраванаму пагражаюць папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, пазбаўленьне ці абмежаваньне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Цяпер праводзіцца апытаньне сьведак. Пераход перад «Замкам» дагэтуль закрыты.

Аварыя здарылася ​ на пешаходным пераходзе каля гандлёвага цэнтру «Замак». Пад коламі машыны загінула 11-гадовая дзяўчынка, яшчэ адно дзіця (брат загінулай) і трое дарослых з рознымі траўмамі былі дастаўленыя ў шпіталь. Юлія Ляскова адзначыла, што месца, дзе адбылося здарэньне, ажыўленае. Цяпер ДАІ закрыла гэты пешаходны пераход.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG