Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўца грузавіка, што наехаў на пешаходаў і забіў 11-гадовую дзяўчынку, арыштаваны


На месцы здарэньня. Менск, 2 сьнежня 2017 году

Як паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі, аўтамабіль ЗІЛ, на якім кіроўца ўчыніў наезд на пешаходаў ля аднаго з гандлёвых цэнтраў у Менску, не праходзіў тэхагляд з 2015 году. Сёлета ў жніўні 55-гадовы мужчына ўжо плаціў за гэта штраф.

Па факце здарэньня распачатая крымінальная справа ў дачыненьні да кіроўцы аўтамабіля паводле артыкулу 317 ч. 2 Крымінальнага кодэксу РБ «Парушэньне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека або цяжкія цялесныя пашкоджаньні». Па гэтым артыкуле кіроўцу можа пагражаць пакараньне ў выглядзе папраўчых работ або пазбаўленьня волі да 5 гадоў.

Цяпер праводзяцца допыты сьведак, ажыцьцяўляецца праца па аднаўленьні карціны здарэньня, высьвятляецца наяўнасьць відэазапісаў аварыі.

2 сьнежня ў Менску каля гандлёвага цэнтру «Замак», што на праспэкце Пераможцаў, грузавік наехаў на пешаходаў. Пад коламі машыны загінула 11-гадовая дзяўчынка, яшчэ адно дзіця (брат загінулай) і трое дарослых з рознымі траўмамі былі дастаўленыя ў шпіталь. На цяперашні час іх жыцьцям нічога не пагражае.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG