Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Эгіпет падпісалі пагадненьне аб аднаўленьні авіязносін


Ілюстрацыйнае фота.

Расея і Эгіпет падпісалі пагадненьне аб аднаўленьні авіязносін паміж краінамі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

У Міністэрстве транспарту Расеі назвалі падпісаньне пагадненьня «першым крокам» да аднаўленьня палётаў, якія, як чакаецца, пачнуцца ў лютым.

Авіязносіны паміж Расеяй і Эгіптам было спынена ў лістападзе 2015 году пасьля крушэньня ў небе над Сінаем пасажырскага самалёта расейскай авіякампаніі «Кагалымавія». Тады загінулі 224 чалавекі. Прычынай крушэньня стаў выбух на борце самалёта. ФСБ прызнала тое, што адбылося, тэрактам.

XS
SM
MD
LG