Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Назарэце адмянілі Каляды праз рашэньне ЗША па Ерусаліме


Улады Назарэта адмянілі калядныя сьвяткаваньні ў горадзе ў знак пратэсту супраць рашэньня ЗША прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраілю і перанесьці туды амбасаду. Паводле легенды, менавіта ў Назарэце прайшлі дзяцінства і юнацтва Ісуса Хрыста.

Мэр Назарэта Алі Салам пастанавіў адмовіцца ад сьвяточнага фэстывалю і вялікага каляднага кірмашу, папулярнага сярод турыстаў. Паводле яго слоў, рашэньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа сапсавала весялосьць сьвята. У цяперашні час большасьць жыхароў Назарэта — мусульмане. Толькі каля траціны насельніцтва горада вызнаюць хрысьціянства.

6 сьнежня прэзыдэнт Трамп распарадзіўся пачаць падрыхтоўку да пераезду амбасады ЗША з Тэль-Авіва ў Ерусалім. Працэдура можа заняць ад трох да чатырох гадоў. Рашэньне Трампа падвергнулі рэзкай крытыцы лідэры арабскіх краін. На палестынскіх землях пачаліся масавыя пратэсты і беспарадкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG