Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні дамоў зьнішчаныя агнём у Каліфорніі


Наступствы пажару ў Каліфорніі
Наступствы пажару ў Каліфорніі

У амэрыканскім штаце Каліфорнія не ўдаецца лякалізаваць лясныя пажары, з-за чаго ў бясьпечныя месцы эвакуяваныя больш за 200 тысяч чалавек.

Агнём зьнішчаныя сотні будынкаў, зьвестак пра загіблых няма.

Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, плошча пажараў на поўдні штату набліжаецца да 60 тысяч гектараў. Да тушэньня прыцягнутыя блізу 9 тысяч пажарных, але з-за моцнага ветру з парывамі да 100 кілямэтраў на гадзіну ўзяць сытуацыю пад кантроль не атрымліваецца.

Лясныя пажары пачаліся ў Каліфорніі 4 сьнежня. Імкліваму распаўсюду агню спрыяе сухое надвор’е, якое, паводле прагнозу сыноптыкаў, захаваецца найменей да 10 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG