Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША на аўтамабільную шашу з моста абрынуўся цягнік. Ёсьць ахвяры


Адзін з вагонаў хуткаснага цягніка перакуліўся і зваліўся з вышыні наўпрост на дарогу, дзе ў гэты час рухаліся аўтамабілі.

Інцыдэнт адбыўся каля 07:40 паводле мясцовага часу побач з мястэчкам Pierce County у штаце Вашынгтон.

З пакуль што невядомых прычынаў цягнік кампаніі Amtrak пад нумарам 501 у момант праезду маста над мясцовай шашой сышоў з рэек. Пры гэтым як мінімум два вагоны цягніка фактычна зваліліся з вышыні некалькіх мэтраў на дарогу, дзе ў гэты час рухаліся аўтамабілі.


Паводле выданьня Daily Mail, падчас інцыдэнту цягнік рухаўся з хуткасьцю каля 80 міль на гадзіну [больш за 120 км/г]. У вагонах агулам было каля 70 чалавек. Гэта быў першы дзень, калі гэты чыгуначны састаў дадалі ў расклад руху на маршруце Портлэнд - Сыэтл.

Прадстаўнікі ўлады пацьвердзілі гібель 6 чалавек. Мэдыкі паведамляюць, што 77 чалавек дастаўленыя ў шпіталі. Як паведамляе мясцовая паліцыя, сярод пацярпелых ёсьць і аўтамабілісты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG