Позна ўвечары ў пятніцу, 8 сьнежня, украінская паліцыя затрымала абвешчанага раней у вышук былога прэзыдэнта Грузіі, лідэра «Руху новых сіл» Міхэіла Саакашвілі ў адным з раёнаў Кіева.
Сустрэча дарадцаў прэзыдэнтаў краін «нармандзкай чацьвёркі» праходзіць 9 сьнежня ў Менску.
Падчас затрыманьня былога прэзыдэнта Грузіі, лідэра партыі «Рух новых сіл» Міхэіла Саакашвілі ніхто не пацярпеў, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.
Сьледзтва ў справе аб крушэньні малайзійскага «Боінга» MH17 ў небе над Данбасам улічыць дадзеныя групы Bellingcat і расейскага часопісу The Insider пра расейскага генэрал-палкоўніка Мікалая Ткачова.
Шпіёнскі скандал, абвінавачваньні ўкраінскага прэзыдэнта ў невыкананьні дамоўленасьцяў... Што ўпусьцілі ўкраінскія палітыкі, уключна з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, калі казалі, што Беларусь зьяўляецца надзейным сябрам і хаўрусьнікам Украіны?
Пасьля перамогі Эўрамайдану і ўцекаў экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча з паплечнікамі ў Расею новыя ўлады Ўкраіны, пад ціскам грамадзкасьці з аднаго боку і міжнародных партнэраў з другога, на пачатку 2014 году ўзялі курс на барацьбу з карупцыяй.
Прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку выклікалі ў суд у якасьці сьведкі абвінавачаньня па справе аб дзяржаўнай здрадзе былога кіраўніка дзяржавы Віктара Януковіча.
Незалежная дасьледчая група Conflict Intelligence Team (CIT) прааналізавала тэндэр Міністэрства абароны Расеі на страхаваньне жыцьця вайскоўцаў і прыйшла да высновы, што ў 2014 годзе загінулі каля 200 расейскіх вайскоўцаў.
Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў ў Вене, дзе праходзіць штогадовая сустрэча міністраў замежных спраў краінаў АБСЭ, што ЗША не скасуюць санкцыі супраць Расеі, пакуль захоўваецца расейская прысутнасьць на ўсходзе Ўкраіны.
Злучаныя Штаты настойваюць на пагадненьні з Масквой аб разгортваньні міратворчых сілаў ААН на ўсходзе Ўкраіны.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за прыняцьце законапраекту аб прадухіленьні хатняга гвалту. Дакумэнт падтрымаў 241 народны дэпутат.
Міністар транспарту Беларусі Анатоль Сівак ды міністар інфраструктуры Ўкраіны Ўладзімер Емяльян падпісалі дарожную мапу па аднаўленьні воднага шляху Е-40.
Сусьветная харчовая праграма ААН у канцы лютага спыніць пастаўкі дапамогі на ўсход Украіны празь недахоп фінансаваньня. Пра гэта Reuters расказаў прадстаўнік арганізацыі на Ўкраіне Ніл Уокер.
Удзельнікі акцыі пратэсту, што трывае ў Кіеве каля Вярхоўнай Рады Ўкраіны, заяўляюць пра спробы штурму паліцыяй намётавага мястэчка.
Украінцы дорага плоцяць за ацяпленьне, але газ купляюць у эўрапейскіх пастаўшчыкоў. А Беларусь у гэты час марыць пра газавую формулу «Як у Смаленску, так і ў Менску». Як пражыць без расейскага газу, чытайце ў нашым рэпартажы.
Генэральная пракуратура Ўкраіны просіць паліцыю аб’явіць у вышук былога прэзыдэнта Грузіі і лідэра апазыцыйнага «Руху новых сіл» Міхаэла Саакашвілі.
Праваахоўная сыстэма Ўкраіны на працягу бліжэйшых 24 гадзін прымусіць экс-прэзыдэнта Грузіі і былога кіраўніка Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі прыйсьці на сьледчыя дзеяньні, а пратэстоўцаў пад Вярхоўнай Радай заклікаюць разысьціся.
71% жыхароў Беларусі маюць доступ да інтэрнэту, 91% зь іх наведваюць сеціва штодзённа, у сярэднім кожных 10 беларусаў карыстаюцца 18 электроннымі прыладамі (смартфон, кампутар, пляншэт).
Пакуль генпракурор Украіны тлумачыў, у чым палягала «злачынная дзейнасьць Міхэіла Саакашвілі», прыхільнікі Саакашвілі пашкодзілі машыну, у якой везьлі затрыманага палітыка.
Арджанікідзаўскі раённы суд Марыюпалю накіраваў беларускага добраахвотніка Ігара Кляўко, які падазраецца ў выкраданьні і наўмысным забойстве жыхара паселішча Мангуш Данецкай вобласьці, на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне тэрмінам на 2 месяцы.
Служба бясьпекі Ўкраіны пацьвердзіла затрыманьне экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі паводле падазрэньня ў спрыяньні ўдзельнікам злачыннай арганізацыі і іх фінанасаваньні.
Народны дэпутат Украіны Юрый Дзеравянка заявіў, што лідэр партыі «Рух новых сілаў» экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі затрыманы сёньня ва ўласнай кватэры ў Кіеве.
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, якое правяла кампанія GfK-Ukraine на замову Center for Insights in Survey Research, праекту амэрыканскага Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту.
У Кіеве ля будынка, дзе разьмешчаны тэлеканал NewsOne, група невядомых распаліла вогнішча і «наладжвае побыт». У падтрымку тэлеканалу выступілі народны дэпутат Надзея Саўчанка, былы міністар юстыцыі Алена Лукаш, іншыя дэпутаты і міністры.
Былы прэзыдэнт Грузіі, лідэр «Руху новых сіл» Міхаіл Саакашвілі чарговым разам вывеў сваіх прыхільнікаў на марш у цэнтры ўкраінскай сталіцы, гэтым разам у рамках акцыі «Народны імпічмэнт».
За 2017 год ва Ўкраіне зафіксавалі 2 831 выпадкі захворваньня на адзёр. Гэта ў два дзесяткі разоў больш, чым летась.
Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт заявіў, што ўзначаленая ім царква ніколі ня вернецца ў Маскоўскі патрыярхат. Такую заяву Філарэт зрабіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве 1 сьнежня.
Паводле яго, Украіна трымае курс на эўраатлянтычную інтэграцыю і павінна прадэманстраваць гэта як партнэрам, так і Расеі.
Украінскія вытворцы цэмэнту заяўляюць пра парушэньне прынцыпаў добрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку Ўкраіны з боку беларускіх вытворцаў. Яны патрабуюць ад ураду стварэньня роўных умоў для гандлю.
У Нікапальскім гарадзкім судзе (Днепрапятроўская вобласьць) падчас разгляду справы аб забойстве адзін з прысутных падарваў дзьве гранаты і сам загінуў.
Адзін з раённых судоў Чарнігаўскай вобласьці арыштаваў на 40 дзён грамадзяніна Беларусі Вячаслава Кушнера паводле запыту пракуратуры Беларусі, якая абвінавачвае яго ў «сыстэматычнай перадачы хабараў».
Эўрапейскі зьвяз вылучае 3,3 мільёны эўра для рэалізацыі праграмы ўкраінскага-беларускага памежнага супрацоўніцтва.
Украінскія экспэрты мяркуюць, што нягледзячы на заявы пра сяброўства, Беларусь ня можа быць сябрам Украіне, бо «фактычна існуе пад кантролем Расеі».
Трохбаковая кантактная група ў Менску на перамовах па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе дамовілася аб абмене палоннымі.
Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе, што завяршае сьледзтва і плянуе перадаць у суд справу затрыманага ў чэрвені ў Чарнігаве грамадзяніна Беларусі. Яго падазраюць у незаконным зборы сакрэтнай інфармацыі.
Сёньня ў Менску на пасяджэньні Трохбаковай кантактнай групы ва ўрэгуляваньні ўзброенага канфлікту на Данбасе абмяркоўваюць абмен палоннымі паводле формулы 306 арыштаваных баевікоў з так званых «ДНР-ЛНР» на 74 украінскіх палонных.
Прадстаўнікі Беларусі, у ліку якіх палітык Вячаслаў Сіўчык і літаратар Славамір Адамовіч, разам з украінцамі ўшанавалі ва ўкраінскім Львове памяць слуцкіх паўстанцаў 1920 году.
Пазыцыя Літвы адносна БелАЭС вельмі нагадвае пазыцыі Польшчы і Вугоршчыны адносна Ўкраіны ў сувязі з новым украінскім законам аб адукацыі. Літва мае поўнае права быць незадаволенай праектам БелАЭС, як і Польшча — асобнымі аспэктамі палітыкі Ўкраіны. Але раней неяк прынцыпам дзейнасьці Эўразьвязу быў кампраміс, кансэнсус.
У час ператрусу ў кватэры затрыманага ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі былі знойдзеныя псэўданімы 16 чальцоў «агентурнай сеткі», сьцьвярджаецца ў перадачы «Галоўны эфір» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1».
Выхаванцы Міжнароднага дзіцячага лягера «Артэк» у анэксаваным Расеяй Крыме разам з гісторыкамі і правазнаўцамі зладзяць гістарычную рэканструкцыю аднаго з фрагмэнтаў Нюрнбэрскага працэсу — суду над былымі кіраўнікамі нацысцкай Германіі.
У суботу ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Галадамору. У краіне падзеі 1932-1933 гадоў афіцыйна прызнаныя генацыдам украінскага народа.
У Нацыянальнай паліцыі Украіны паведамілі, што большасьць паведамленьняў аб замінаваньні аб’ектаў у некалькіх гарадах Украіны не пацьвердзаліся.
Кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі падаў у адстаўку. На сайце «Луганскинформцентр» паведамляецца, што прычынай стаў стан ягонага здароўя.
Пяцёра ўкраінскіх вайскоўцаў загінулі 23 лістапада пры атацы сэпаратыстаў на пазыцыі ўрадавых сіл каля населенага пункта Крымскае, за 30 кілямэтраў на захад ад Луганску, паведамляюць узброеныя сілы Украіны.
Украіна не атрымала прававой дапамогі ад Беларусі ў справе «беларускага шпіёна». Ён застанецца пад арыштам да 18 студзеня.
Да пагрозы Парашэнкі, перадае выданьне, у Брусэлі ня ставяцца надта сур’ёзна — яна толькі выклікае раздражненьне.
Цэнтар падкантрольнага сэпаратыстам Луганску далей блякуюць узброеныя людзі. Пра гэта паведамляюць супрацоўнікі маніторынгавай місіі АБСЭ на ўсходзе Ўкраіны. Назіральнікі пры гэтым адзначаюць, што сытуацыя ў горадзе «ў цэлым спакойная».
Паводле Сабчак, аб праверцы Генпракуратуры ёй стала вядома з афіцыйнага ліста ведамства.
Служба зьнешніх сувязяў Эўракамісіі падрыхтавала дакумэнт, у якім выкрываюцца даволі распаўсюджаныя, аднак памылковыя міты пра гэтую ініцыятыву
Загрузіць яшчэ