Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Украіна правядзе рэфэрэндумы аб уступленьні ў Эўразьвяз і NATO


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Ва Ўкраіне ў найбліжэйшай будучыні пройдуць рэфэрэндумы аб уступленьні ў Эўразьвяз і NATO. Пра гэта заявіў украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка. Паводле яго, Украіна трымае курс на эўраатлянтычную інтэграцыю і павінна прадэманстраваць гэта як партнэрам, так і Расеі. Прадстаўнікі Эўразьвязу і NATO пакуль не пракамэнтавалі гэтую заяву.

Паміж Украінай і Эўрасаюзам падпісана пагадненьне аб асацыяцыі. Яно прадугледжвае больш глыбокае эканамічнае і стратэгічнае супрацоўніцтва, але не дае краіне права на ўступленьне ў ЭЗ. У Брусэлі неаднаразова адзначалі, што чакаюць ад Кіева рэформаў у сфэры гандлю, бізнэсу і аховы здароўя.

У 2015 годзе Пятро Парашэнка заявіў, што Ўкраіна да 2020 году забясьпечыць поўную сумяшчальнасьць войска з узброенымі сіламі краін NATO. Паводле яго слоў, сяброўства ў Паўночнаатлянтычным саюзе — стратэгічная мэта Украіны. Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што аб сяброўстве Ўкраіны ў арганізацыі ў найбліжэйшы час гаворкі не ідзе. Паводле дадзеных Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі, уступленьне краіны ў NATO гатовыя падтрымаць 56 адсоткаў украінцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG