Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве актывісты заблякавалі падыходы да тэлеканалу NewsOne


Блякада NewsOne. Кіеў, 3 сьнежня 2017 году

У Кіеве каля будынка, дзе разьмешчаны тэлеканал NewsOne, група невядомых распаліла вогнішча і «наладжвае побыт», паведамляе «Українська правда». У падтрымку тэлеканалу выступілі народны дэпутат Надзея Саўчанка, выключаная з фракцыі «Бацькаўшчына», былы міністар юстыцыі Алена Лукаш, іншыя дзейныя і былыя дэпутаты і міністры.

Паводле зьвестак Саўчанкі, гэта арганізацыя «Братэрства», лідэр якой — нацыяналіст і антыкамуніст Дзьмітры Карчынскі, журналіст і тэлевядоўца.

3 сьнежня людзі ў камуфляжы і балаклавах заблякавалі тэлеканал NewsOne мяшкамі зь пяском і калючым дротам. Яны заявілі пра нязгоду з «палітыкай каналу» і запатрабавалі прабачэньняў ад уладальніка тэлеканалу Яўгена Мураева. Паводле пратэстоўцаў, Мураеў назваў Рэвалюцыю годнасьці «дзяржаўным пераваротам», піша выданьне «Ўкраїнська правда».

Агенцтва УНІАН таксама паведаміла аб патрабаваньні пратэстоўцаў да тэлеканалу NewsOne — «зьмяніць палітыку» і папрасіць прабачэньня за выказваньне ў праграме «Ўкраінскі фармат» пра тое, што Эўрамайдан быў «дзяржаўным пераваротам».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG