Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне прайшла хваля паведамленьняў пра замінаваньні


У Нацыянальнай паліцыі Украіны паведамілі, што большасьць паведамленьняў аб замінаваньні аб’ектаў у некалькіх гарадах Украіны не пацьвердзаліся.

«У цяперашні час праверкі ў аэрапортах і двух гандлёвых цэнтрах завершаныя. Інфармацыя аб замінаваньні не пацьвердзілася, таму іх праца адноўленая. Усяго было эвакуявана больш за 30 000 грамадзян. Зь іх, у гандлёвых цэнтрах Львова — 30 000, Віньніцы — 2000, па аэрапортах — каля 300 чалавек. У той жа час працягваюцца праверкі ў адным з гандлёвых цэнтраў Львова», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце ведамства.

Раней сёньня ва ўкраінскую паліцыю паступіла інфармацыя аб замінаваньні некалькіх аб’ектаў — аэрапортаў, гандлёва-забаўляльных цэнтраў і мэтро ў Кіеве. У прыватнасьці, праводзілася праверка ў аэрапортах Адэсы, Віньніцы, Запарожжа, Дняпра, Івана-Франкоўску і Кіева. Акрамя таго, шукалі выбуховыя рэчывы ў гандлёвых цэнтрах у Віньніцы і Львове, а таксама на адной са станцый кіеўскага мэтро, паведамілі ў паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG