Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка не паляціць на «Ўсходняе партнэрства», калі ня зьменяць тэкст дэклярацыі, — Polskie Radio


Пятро Парашэнка (у цэнтры) і Аляксандар Лукашэнка (справа), архіўнае фота
Пятро Парашэнка (у цэнтры) і Аляксандар Лукашэнка (справа), архіўнае фота

Украіна незадаволеная прапанаваным тэкстам дэклярацыі саміту «Ўсходняга партнэрства», што мае адбыцца ў Брусэлі, і прэзыдэнт Пятро Парашэнка таму можа не паляцець на саміт, паведамляе Polskie Radio са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Для Ўкраіны дэклярацыя недастаткова амбітная, сьцьвярджае польскае выданьне: яна аб прызнаньні эўрапейскіх памкненьняў дзяржаваў «Усходняга партнэрства», але не аб эўрапейскай пэрспэктыве для гэтых дзяржаваў. Больш за тое, у дэклярацыі ўдакладняецца, што ранейшае пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам не прывядзе да далучэньня да Эўразьвязу.

Украіне хацелася б больш станоўчых фармулёвак. Сьцьвярджаецца, што Пятро Парашэнка прыгразіў адмовіцца ад наведваньня саміту, калі фармулёўкі ня зьменяцца.

З украінскага боку на момант публікацыі не было афіцыйных пацьвярджэньняў ці абвяржэньняў гэтых зьвестак.

10 мітаў пра «Ўсходняе партнэрства» паводле Эўразьвязу

Эўрапейскія дыпляматы, зь якімі размаўляла Polskie Radio, сумняваюцца, што дэклярацыю могуць зьмяніць: перадусім супраць гэтага Нідэрлянды, праз патрабаваньні якіх у пагадненьне аб асацыяцыі былі ўнесеныя пэўныя праўкі. Да пагрозы Парашэнкі, перадае выданьне, у Брусэлі ня ставяцца надта сур’ёзна, яна толькі выклікае раздражненьне.

Раней стала вядома, што саміт «Усходняга партнэрства» ня стане наведваць Аляксандар Лукашэнка, хоць яго туды запрашалі. Дэлегацыю ўзначаліць міністар замежных справаў Уладзімер Макей. Прадстаўнік МЗС заявіў, што афіцыйны Менск ня хоча «эўрапейскай пэрспэктывы».

«Лукашэнка не такі „круты“, як хоча ўсіх пераканаць». 10 тэзісаў, чаму ён не паехаў у Брусэль

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG