Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не паедзе ў Брусэль. Дэлегацыю Беларусі на саміце «Ўсходняга партнэрства» ўзначаліць Макей


Уладзімер Макей, архіўнае фота

Беларускую дэлегацыю на саміт «Усходняга партнэрства», які мае адбыцца ў Брусэлі 24 лістапада, узначаліць міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей, паведаміў прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Шупляк.

Паводле яго, беларускі бок «успрыняў з удзячнасьцю» запрашэньне наведаць саміт на ўзроўні кіраўніка дзяржавы (гэта значыць, з удзелам Аляксандра Лукашэнкі) як адлюстраваньне прагрэсу ў стасунках Беларусі і Эўразьвязу. Але дадаў:

«У дыпляматычнай практыцы візыт на найвышэйшым узроўні, як правіла, ёсьць кульмінацыяй узаемных намаганьняў бакоў у разьвіцьці супрацы, азначае сабой дасягненьне глыбокіх сыстэмных вынікаў, важных для асноваў двухбаковага ўзаемадзеяньня паміж адпаведнымі суб’ектамі міжнародных дачыненьняў».

Афіцыйны Менск ня хоча «эўрапейскай пэрспэктывы»

Шупляк адзначыў, што афіцыйныя Менск і Брусэль «супольна працуюць над разьвіцьцём раўнапраўных узаемавыгадных стасункаў» у межах каардынацыйнай групы Беларусь-Эўразьвяз, галіновага дыялёгу ў гандлі, дыялёгу ў правах чалавека. Беларусь зацікаўленая ў «здыманьні ўсіх абмежаваньняў, што азмрочваюць нашы стасункі» з Эўразьвязам і чакае пачатку перамоваў, якія вялі б да заключэньня базавага пагадненьня па супрацы і партнэрстве.

Таксама Беларусь зацікаўленая ва «Ўсходнім партнэрстве», якое, паводле Шупляка, «відавочна карыснае для грамадзянаў Беларусі і Эўразьвязу», але цяпер «Усходняе партнэрства» гэта фармат, у якім краіны «дабіваюцца прызнаньня эўрапейскай пэрспэктывы», а Беларусь «ня ставіць перад сабой такой мэты» і разглядае арганізацыю як «інструмэнт непалітызаванага разьвіцьця, накіраванага ня супраць кагосьці, а на рашэньне агульных праблемаў».

Беларусь, адзначыў ён, ёсьць месцам правядзеньня менскіх перамоваў па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе, высоўвала ініцыятывы па спалучэньні эўрапейскага і эўразійскага (з Расеяй) інтэграцыйных працэсаў.

«Менавіта гэтыя мэты — далейшае разьвіцьцё стасункаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, прагматычнае ўмацаваньне «Ўсходняга партнэрства» ЭЗ і прыняцьце мераў, што не паглыбляюць супярэчнасьці, а спрыяюць разрадцы напружанасьці ў нашым агульным рэгіёне, ёсьць асновай нашай пазыцыі да саміту «Ўсходняга партнэрства».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG