Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе ўлічылі патрабаваньні Нідэрляндаў наконт пагадненьня аб асацыяцыі з Украінай


Участак для галасаваньня на рэфэрэндуме ў Нідэрляндах.
Участак для галасаваньня на рэфэрэндуме ў Нідэрляндах.

Лідэры краін Эўразьвязу дамовіліся ўлічыць патрабаваньні Нідэрляндаў наконт пагадненьня аб асацыяцыі Украіны з ЭЗ, паведамляе агенцтва Reuters.

У новую вэрсію дагамовы, якую яшчэ трэба будзе ратыфікаваць Эўрапарлямэнту, унесеныя дадаткі, якія прадугледжваюць, у прыватнасьці, што пагадненьне аб асацыяцыі не зьяўляецца часткай працэдуры па ўступленьні Украіны ў Эўразьвяз. Дакумэнт таксама адмаўляе Кіеву ў вайсковай падтрымцы і не прадугледжвае вольнага доступу да эўрапейскага рынку для ўкраінцаў.

Пагадненьне аб больш цесным палітычным і эканамічным супрацоўніцтве з Украінай ратыфікавалі ўсе краіны ЭЗ за выключэньнем Нідэрляндаў. У красавіку больш за 60 адсоткаў галяндцаў выказаліся супраць дамовы з Кіевам. Нягледзячы на тое, што рэфэрэндум носіць толькі рэкамэндацыйны характар, пасьля галасаваньня ўлады Нідэрляндаў пачалі перамовы з Брусэлем аб зьменах ў пагадненьнi.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG