Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікі абмен палоннымі ў вайне на Данбасе чакаецца да Новага году


Абмен палоннымі на Данбасе, архіўнае фота

Сёньня ў Менску на пасяджэньні Трохбаковай кантактнай групы ва ўрэгуляваньні ўзброенага канфлікту на Данбасе абмяркоўваюць абмен палоннымі паводле формулы 306 арыштаваных баевікоў з так званых «ДНР-ЛНР» на 74 украінскіх палонных.

Пытаньне абмену ўжо вырашанае, засталася толькі падрыхтоўчая праца, і затрымка за ўкраінскай бокам, бо Луганск і Данецк ужо гатовыя, заявіў у інтэрвію журналістам у Менску прадстаўнік Украіны ў гуманітарнай падгрупе Віктар Медзьвядчук:

«Луганск і Данецк ужо гатовыя да абмену. Пытаньне сёньня наконт украінскага боку, яно абгрунтоўваецца тым, што нам трэба вызваліць 306 чалавек. А гэта людзі, якія цяпер знаходзяцца ў стадыі судовага разбору, гэта крымінальныя справы ў часе папярэдняга расьсьледаваньня і гэта тыя, хто асуджаны і адбывае пакараньне і каго трэба памілаваць. Безумоўна, гэта больш доўгі тэрмін, чым 2 тыдні, якія спатрэбіліся Луганску і Данецку. Але мы нацэленыя на тое, каб да навагодніх і калядных сьвятаў, як гэта было заяўлена, вызваліць гэтых 306 чалавек», — сказаў Медзьвядчук у перапынку пасяджэньня гуманітарнай падгрупы.

Паводле яго, пазьней бакі павінны вызначыць дату, час і месца перадачы асобаў, якія ўтрымліваюцца ў сувязі з узброеным канфліктам на Данбасе.

Дыспрапорцыю паміж колькасьцю асобаў, якую павінны вызваліць Украіна і так званыя ДНР-ЛНР, ён патлумачыў тым, што раней Данецк і Луганск вызвалялі больш, чым Украіна, і цяпер балянс мае выраўняцца.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG