Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Ўкраіны просіць абвясьціць Саакашвілі ў вышук


Генэральная пракуратура Ўкраіны просіць паліцыю аб’явіць у вышук былога прэзыдэнта Грузіі і лідэра апазыцыйнага «Руху новых сіл» Міхаэла Саакашвілі.

Пра гэта ў сябе ў Фэйсбуку паведаміў афіцыйны прадстаўнік украінскага ведамства Андрэй Лысенка.

Раней у аўторак генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе, заявіў, што Саакашвілі, затрыманы ў сераду паліцыяй і вызвалены сваімі прыхільнікамі, знаходзіцца ў статусе «уцекача». Па словах Луцэнкі сваімі дзеяньнямі палітык паставіў пад сумнеў магчымасьць абраньня для яго меры стрыманьня ў выглядзе хатняга арышту.

Украінскія ўлады абвінавачваюць Міхаэла Саакашвілі ў спробе дзяржаўнага перавароту і атрыманьні паўмільёна даляраў на акцыі пратэсту ва Ўкраіне ад блізкага да Віктара Януковіча алігарха Сяргея Курченкі, што ўцёк пасьля Эўромайдану ў Расею.

У аўторак пракуратура Ўкраіны апублікавала запіс тэлефоннай размовы паміж, як сьцьвярджаюць у ведамстве, Саакашвілі і Курченкам. Апошні нібыта прапанаваў палітыку сумесна пабудаваць «доўгую гісторыю» і паведаміў, што ў яго ёсьць «бізнэс-інтарэсы» ва Ўкраіне і магчымасьць «заходзіць у розныя кабінэты» у Расеі. Сам Міхаіл Саакашвілі назваў затрыманьне правакацыяй і абвінаваціў украінскія ўлады і спэцслужбы ў супрацоўніцтве з Крамлём, паклікаўшы зрынуць дзеючага прэзыдэнта Пятра Парашэнку. Лідэр «Руху Новых сіл» выступіў на мітынгу, які ў аўторак пачаўся каля будынку Вярхоўнай Рады.

Украінская служба Радыё Свабода вядзе прамую трансьляцыю зь месца падзей.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG