Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Львове ўшанавалі слуцкіх паўстанцаў. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнікі Беларусі, у ліку якіх палітык Вячаслаў Сіўчык і літаратар Славамір Адамовіч, 27 лістапада разам з украінцамі ўшанавалі ва ўкраінскім Львове памяць слуцкіх паўстанцаў 1920 году, перадае Pravdatut.ua.

Яны правялі творчую сустрэчу з Адамовічам, ўсклалі кветкі на магілу ўдзельніка паўстаньня 1863 году Сымону Шыдлоўскаму, прайшлі шэсьцем ад плошчы Рынак да помніка Сьцяпану Бандэру.

Такія акцыі, кажа Сіўчык, адбываюцца ва Львове ад 2011 году і паказваюць, што беларусы разам з украінцамі, «бо ў нас адзіная небясьпека — гэта агрэсіўны сусед, які ваюе з Украінай і пастаянна пагражае Беларусі».

У Беларусі чарговую гадавіну Слуцкага збройнага чыну адзначалі 25 і 26 лістапада экскурсіямі і мітынгамі на Случчыне.

У Слуцкім паўстаньні сацыяльны чыньнік супаў з нацыянальным

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG