Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: Ніколі не вядома, у якой ступені «чалавечкі ў цывільным» дазволяць спакойна адзначыць Дзень Герояў


Cтаршыня Рады БНР Івонка Сурвіла
Cтаршыня Рады БНР Івонка Сурвіла

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла выступіла з традыцыйным зваротам з нагоды Дня Герояў — гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну.

«Беларускі народ да нядаўняга часу ня ведаў — бо было забаронена ведаць — пра сваіх першых герояў першай у ХХ стагодзьдзі беларускай дзяржавы, нашых слаўных Случчакоў, якія ў 1920 змагаліся за Беларускую Народную Рэспубліку. Толькі ў вольным сьвеце беларусы пра іх ведалі і з удзячнасьцю іх ушаноўвалі ў канцы лістапада», піша ў звароце старшыня Рады БНР.

«У гэтым 2017 годзе ў Беларусі, — зазначае Івонка Сурвіла, — усё яшчэ трэба прасіць дазвол у гарадзкіх управах, каб магчы ўшанаваць іх памяць. І паколькі ніколі не вядома, у якой ступені „чалавечкі ў цывільным“ дазволяць спакойна адзначыць Дзень Герояў, выходзяць на вуліцы не дзясяткі тысяч, а толькі пару сотняў удзячных патрыётаў».

«Успомніце з удзячнасьцю тых дзесяць тысяч Герояў, якія хацелі вас абараніць ад надыходзячага захопніка-чужынца. Яны на гэта заслужылі», — заклікае кіраўніца Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG