Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На супрацу Беларусі з Украінай уплывае Крэмль, — украінскія экспэрты


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Украінскія экспэрты мяркуюць, што нягледзячы на заявы пра сяброўства, Беларусь ня можа быць сябрам Украіне, бо «фактычна існуе пад кантролем Расеі».

Пасьля абвінавачаньня ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі ў «шпіянажы» і меркаванага выкраданьня зь Беларусі расейскімі спэцслужбамі Паўла Грыба ўкраінцы разважаюць, ці можа суседняя краіна быць сябрам, ці стане пляцдармам для агрэсіі Крамля.

Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсмертны сьцьвярджае, што расейскія спэцслужбы дзейнічаюць у Беларусі амаль не хаваючыся:

«Я маю падставы сьцьвярджаць, што частка беларускіх спэцслужбаў выкарыстоўваюць расейскія спэцслужбы для таго, каб ажыцьцяўляць розныя апэратыўна-тактычныя выведныя, контарвыведныя апэрацыі. Больш за тое, асабліва на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Менскай абласьцей апэрацыі супраць грамадзянаў Украіны, супраць бізнэсоўцаў праводзяцца пастаянна».

Аналітык цэнтру «Новая Эўропа» Сяргей Салодкі мяркуе, што ад Аляксандра Лукашэнкі ня варта чакаць актыўнай падтрымкі Ўкраіны праз эканамічную і палітычную залежнасьць Беларусі ад Расеі:

«Беларусь уваходзіць у агульны з Расеяй абаронча-бясьпекавы блёк, таксама страшная залежнасьць Лукашэнкі ад Расеі ў эканамічным пляне. Вядома, мы павінны быць рэалістамі, прагматыкамі і спадзявацца на тое, што Беларусь стане партнэрам і саюзьнікам Украіны, ня варта, нягледзячы на ўсе нашыя пажаданьні. Таму час ад часу разгараюцца скандалы аб тым, што грамадзян Украіны разварочваюць на ўкраінска-беларускай мяжы, паколькі яны трапляюць у расейскія „чорныя сьпісы“. А на міжнародных плятформах, як Генэральная асамблея ААН, Беларусь падтрымлівае Расейскую Фэдэрацыю, насуперак міжнароднаму праву».

Чытайце падрабязьней на сайце ўкраінскай Свабоды >>

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG