Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску абмяркоўваюць нюансы абмену палоннымі на Данбасе 


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сустрэча дарадцаў прэзыдэнтаў краін «нармандзкай чацьвёркі» праходзіць 9 сьнежня ў Менску.

«Сустрэча адбываецца ў закрытым для прэсы рэжыме», — цытуе БелТА начальніка ўпраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітрыя Мірончыка.

Прадстаўнік ведамства ўдакладніў, што дарадцы кіраўнікоў Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі абмяркоўваюць сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны.

У прыватнасьці, як раней заявіў міністар замежных спраў Расейскай Фэдэрацыі Сяргей Лаўроў, адной з галоўных тэмаў стане абмен палоннымі паміж Кіевам і самаабвешчанымі «народнымі рэспублікамі» на Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG