Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве затрыманы Міхэіл Саакашвілі, да яго не пускаюць адваката


Прэс-сакратар партыі «Рух новых сіл» Мар’яна Почтар пацьвердзіла інфармацыю аб затрыманьні Саакашвілі і паведаміла выданьню «Украінская праўда», што паліцыя наступае на намётавы гарадок ля будынка Вярхоўнай Рады.

«Супрацоўнікі паліцыі на тэрыторыю намётавага мястэчка на плошчы Канстытуцыі не заходзілі. Ніякіх захадаў, акрамя аховы грамадзкага парадку, не праводзілі», – дадалі праваахоўнікі.

Паведамляецца таксама, што да Саакашвілі прыехаў адвакат, аднак яго не прапускаюць да затрыманага.

Генэральны пракурор Юрый Луцэнка заявіў, што былога прэзыдэнта Грузіі зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

У той жа час, па правілах ізалятараў часовага ўтрыманьня, наведвальнікаў пускаюць толькі ў працоўныя гадзіны, паведамляе «Украінская праўда».

Саакашвілі абвясьцілі ў вышук пасьля таго, як 5 сьнежня яму ўдалося пазьбегнуць затрыманьня. У той дзень праваахоўнікі прыйшлі з ператрусам у кватэру Саакашвілі ў цэнтры Кіева. Супрацоўнікі СБУ сумесна з работнікамі Генпракуратуры затрымалі экс-прэзыдэнта Грузіі, аднак аўтамабіль праваахоўнікаў з Саакашвілі ўнутры заблякавалі прыхільнікі палітыка і праз некалькі гадзін, узламаўшы дзьверы аўтамабіля, вызвалілі яго.

Пасьля гэтага экс-прэзыдэнт Грузіі разам са сваімі паплечнікамі прыйшоў да будынка Вярхоўнай Рады Ўкраіны, дзе зладзіў мітынг. У наступныя дні Саакашвілі знаходзіўся ў намётавым мястэчку каля Вярхоўнай Рады і выступаў перад прыхільнікамі.

5 сьнежня генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што лідэр партыі «Рух новых сіл» Міхэіл Саакашвілі атрымаў ад бізнэсоўца Сяргея Курчанкі, які хаваецца ў Расеі, паўмільёна даляраў на сваю дзейнасьць ва Ўкраіне.

Саакашвілі назваў ілжывымі ўсе абвінавачваньні ў свой адрас.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG