Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Ўкраіна дамовіліся аднаўляць водны калідор з Палесься ў Чорнае мора


Міністар транспарту Беларусі Анатоль Сівак ды міністар інфраструктуры Ўкраіны Ўладзімер Емяльян падпісалі дарожную мапу па аднаўленьні воднага шляху Е-40.

«Адным з прыярытэтных напрамкаў разьвіцьця дачыненьняў паміж Украінай і Беларусьсю ёсьць забесьпячэньне ўмоў для ажыцьцяўленьня транзытных перавозак грузаў водным транспартам па тэрыторыі Украіны, у тым ліку, з выкарыстаньнем судоў клясы „рака-мора“», — адзначыў Уладзімер Емяльян.

Паводле яго, да рэалізацыі праекта будуць далучаныя міжнародныя фінансавыя арганізацыі і донары. Згодна з дакумэнтам, для поўнавартаснага аднаўленьня суднаходнага шляху Е40 «Балтыйскае мора — Гданьск — Дняпро — Чорнае мора» плянуюць паглыбіць дно на перакатах Дняпроўскага і Днепрадзяржынскага вадасховішчаў і павялічыць габарыты воднага шляху на ўчастку Кіеўская ГЭС — Ніжнія Жары (Брагінскі раён Гомельскай вобласьці).

Летась Польшча і Беларусь падпісалі мэмарандум пра аднаўленьне воднага шляху Е40. Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі разам з польскім бокам абмяркоўвалі праект, каб выпрастаць рэчышча Прыпяці і пабудаваць на рацэ прынамсі сем шлюзаў.

На гэтыя ініцыятывы экалягічныя і грамадзкія арганізацыі адказалі кампаніяй #STOP_E40. Пад адпаведным мэмарандумам супраць аднаўленьня Е40 падпісаліся каля 20 недзяржаўных арганізацый Беларусі, Польшчы і Ўкраіны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG