Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве затрымалі Міхэіла Саакашвілі


Саакашвілі на даху дома, у якім жыве

Народны дэпутат Украіны Юрый Дзеравянка заявіў, што лідэр партыі «Рух новых сілаў» экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі затрыманы сёньня ва ўласнай кватэры ў Кіеве.

«Мы атрымалі інфармацыю, што яго затрымалі. Яму ўручылі падазрэньне», — заявіў ён. Дзеравянку цытуе агенцтва УНІАН.

Адвакат Саакшавілі Руслан Чарналуцкі пацьвердзіў, што палітык затрыманы, перадае InfoResist.

На кадрах жывой трансьляцыі тэлеканалу NewsOne відаць, як праваахоўнікі вывелі палітыка з будынка, пасадзілі ў аўтамабіль і зьехалі.

Адвакат, які выйшаў з кватэры Саакашвілі, паведаміў, што палітыку «агучылі, што яго падазраюць у садзейнічаньні зьвяржэньню дзяржаўнага рэжыму».

СБУ пацьвердзіла затрыманьне Саакашвілі: спрыяў удзельнікам злачынных арганізацыяў

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG