Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ пацьвердзіла затрыманьне Саакашвілі: спрыяў удзельнікам злачынных арганізацыяў


Служба бясьпекі Ўкраіны пацьвердзіла затрыманьне экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі паводле падазрэньня ў спрыяньні ўдзельнікам злачыннай арганізацыі і іх фінанасаваньні.

«Супрацоўнікі СБУ сумесна з Генэральнай пракуратурай Украіны ў межах крымінальнай справы, адкрытай на падставе часткі 1 артыкулу 256 Крымінальнага кодэкса Украіны, затрымалі па месцы жыхарства ў Кіеве Саакашвілі», — адзначылі ў СБУ.

Паводле Крымінальнага кодэксу Ўкраіны, адпаведная дзейнасьць караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў.

«Плянуецца яго допыт сьледчымі», — паведамілі ў СБУ.

На дадзены момант машына, у якой знаходзіцца Міхэіл Саакашвілі, у акружэньні праваахоўнікаў і прыхільнікаў экс-прэзыдэнта Грузіі, накіроўваецца пра Крашчаціку.

Як вядома, ў лістападзе Міхэіл Саакашвілі ўзначаліў акцыю пратэсту каля Вярхоўнай Рады Ўкраіны, дзе было ўсталяванае намётавае мястэчка з патрабаваньнямі да ўлады актывізаваць барацьбу з карупцыяй. Пазьней удзельнікі акцыі пашырылі свае патрабаваньні да імпічмэнту прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG