Пра гэта паведамляе «Эўрапейская праўда» са спасылкай на праграму падтрымкі тэрытарыяльнага супрацоўніцтва краін Усходняга партнэрства (EaPTC).
Напярэдадні лідэры 18 трансгранічных партнэрстваў сабраліся ў Кіеве, дзе падпісалі грантавыя кантракты ў рамках праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Беларусь — Украіна, якая зьяўляецца часткай EaPTC.
Тэматычна 18 адабраных праектаў накіраваны на паляпшэньне ўмоў жыцьця мясцовых супольнасьцяў, рашэньне праблем навакольнага асяродзьдзя, занятасьці, аховы здароўя, падтрымку культурных, адукацыйных і спартыўных ініцыятыў у абедзьвюх краінах.
Агульны ўклад Эўразьвязу ў рамках праграмы EaPTC складае 12,5 мільёнаў эўра