Прадстаўнікі Беларусі, у ліку якіх палітык Вячаслаў Сіўчык і літаратар Славамір Адамовіч, разам з украінцамі ўшанавалі ва ўкраінскім Львове памяць слуцкіх паўстанцаў 1920 году.
Пазыцыя Літвы адносна БелАЭС вельмі нагадвае пазыцыі Польшчы і Вугоршчыны адносна Ўкраіны ў сувязі з новым украінскім законам аб адукацыі. Літва мае поўнае права быць незадаволенай праектам БелАЭС, як і Польшча — асобнымі аспэктамі палітыкі Ўкраіны. Але раней неяк прынцыпам дзейнасьці Эўразьвязу быў кампраміс, кансэнсус.
У час ператрусу ў кватэры затрыманага ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі былі знойдзеныя псэўданімы 16 чальцоў «агентурнай сеткі», сьцьвярджаецца ў перадачы «Галоўны эфір» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1».
Выхаванцы Міжнароднага дзіцячага лягера «Артэк» у анэксаваным Расеяй Крыме разам з гісторыкамі і правазнаўцамі зладзяць гістарычную рэканструкцыю аднаго з фрагмэнтаў Нюрнбэрскага працэсу — суду над былымі кіраўнікамі нацысцкай Германіі.
У суботу ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Галадамору. У краіне падзеі 1932-1933 гадоў афіцыйна прызнаныя генацыдам украінскага народа.
У Нацыянальнай паліцыі Украіны паведамілі, што большасьць паведамленьняў аб замінаваньні аб’ектаў у некалькіх гарадах Украіны не пацьвердзаліся.
Кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі падаў у адстаўку. На сайце «Луганскинформцентр» паведамляецца, што прычынай стаў стан ягонага здароўя.
Пяцёра ўкраінскіх вайскоўцаў загінулі 23 лістапада пры атацы сэпаратыстаў на пазыцыі ўрадавых сіл каля населенага пункта Крымскае, за 30 кілямэтраў на захад ад Луганску, паведамляюць узброеныя сілы Украіны.
Украіна не атрымала прававой дапамогі ад Беларусі ў справе «беларускага шпіёна». Ён застанецца пад арыштам да 18 студзеня.
Да пагрозы Парашэнкі, перадае выданьне, у Брусэлі ня ставяцца надта сур’ёзна — яна толькі выклікае раздражненьне.
Цэнтар падкантрольнага сэпаратыстам Луганску далей блякуюць узброеныя людзі. Пра гэта паведамляюць супрацоўнікі маніторынгавай місіі АБСЭ на ўсходзе Ўкраіны. Назіральнікі пры гэтым адзначаюць, што сытуацыя ў горадзе «ў цэлым спакойная».
Паводле Сабчак, аб праверцы Генпракуратуры ёй стала вядома з афіцыйнага ліста ведамства.
Служба зьнешніх сувязяў Эўракамісіі падрыхтавала дакумэнт, у якім выкрываюцца даволі распаўсюджаныя, аднак памылковыя міты пра гэтую ініцыятыву
Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін мяркуе, што апошнія рэзанансныя падзеі ў беларуска-украінскіх дачыненьнях маюць правакацыйны характар і не выключае іх расейскага паходжаньня.
Колішні лідэр «ЛНР» Валер Болатаў раней таксама ўцёк у Маскву, але 27 студзеня гэтага году раптоўна памёр нібыта ад сардэчнай недастатковасьці.
«Сёньня падчас праходжаньня памежнага кантролю пасажыраў, якія прыляцелі зь Менска, быў выяўлены гэты сьпявак, які ў свой час наведваў акупаваны Крым».
Заўсёды непрыемна прызнаваць, што твой прагноз, нават вельмі прыгожы, ня спраўджваецца. Але варта гэта рабіць.
У Луганск, цэнтар якога ў аўторак занялі ўзброеныя людзі без апазнавальных знакаў, вечарам увайшла калёна зь некалькіх дзясяткаў грузавікоў. Журналіст Bellingcat Арыка Толер паведаміў, што ў іх знаходзяцца ўзброеныя сэпаратысты з так званай ДНР.
Намесьнік старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны ў 2014-2015 гадах Віктар Ягун мяркуе, што «шпіёнская» справа ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі можа быць адказам беларускіх спэцслужбаў на затрыманьне ва Ўкраіне беларускага грамадзяніна.
Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэй Парубій лічыць, што апошнія недружалюбныя дзеяньні ў дачыненьні да Украіны зьвязаныя з узмацненьнем ціску Расейскай Фэдэрацыі на кіраўніцтва Беларусі.
У суботу і нядзелю беларусы адзначаць чарговую гадавіну Слуцкага збройнага чыну — беларускага антысавецкага паўстаньня 1920 году, здушанага бальшавікамі. У Слуцку ўлады дазволілі два мітынгі, будуць дзьве экскурсіі.
Цэнтар Луганску, уключаючы адміністрацыйныя будынкі, захоплены групай невядомых людзей у вайсковай форме без знакаў адрозьненьня і прыналежнасьці да тых ці іншых арганізацыям.
Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Ўкраіны, у штаце якой працуе затрыманы ў Беларусі журналіст Паўло Шаройка, заяўляе, што ня мае са спэцслужбамі такіх адносінаў, якія б выходзілі за межы афіцыйных, і не супрацоўнічае зь ніводнай зь іх.
У інтэрвію расейскаму РБК Генэральны сакратар АБСЭ Томас Грэмінгер заявіў, што выкананьне менскіх пагадненьняў па ўрэгуляваньні крызісу на Данбасе «ў стане палітычнага тупіку».
Прадстаўнікі дыпляматычнага сэктару Ўкраіны мяркуюць, што ўкраінская ўлада ў адказ на абвяшчэньне ўкраінскага дыплямата Ігара Скварцова пэрсонай нон-грата ў Беларусі мае выслаць беларускага дыплямата.
Былы прэзыдэнт Грузіі, лідэр украінскага «Руху новых сіл» Міхэіл Саакашвілі заявіў у панядзелак на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве пра гвалтоўную дэпартацыю з Украіны сваіх паплечнікаў.
У Беларусі арыштаваны ўкраінскі шпіён, здаецца, упершыню ў найноўшай гісторыі. Вось вам і «бурбалка», адмазка для Расеі за Брусэль.
У Міністэрстве абароны Ўкраіны абвяргаюць інфармацыю, пашыраную сёньня КДБ Беларусі аб тым, што затрыманы карэспандэнт Украінскага радыё пад прыкрыцьцём журналісцкай дзейнасьці працаваў на нацыянальныя органы выведкі.
Украінскага журналіста Паўла Шаройку абвінавачваюць у «шпіянажы», ён нібы прызнаўся, што працаваў на выведку. Таксама затрыманы беларус, якога абвінавацілі ў «дзяржаўнай здрадзе».
У Беларусі затрыманы яшчэ адзін грамадзянін Украіны — старшыня праўленьня акцыянэрнага таварыства «Завод уцяжарвальнікаў» (Данецкая вобласьць) Аляксандар Скіба, які прыехаў у Менск 15 лістапада для правядзеньня перамоў зь Менскім трактарным заводам.
Украіна мае выступіць супраць удзелу беларускага прэзыдэнта ў саміце «Ўсходняга партнэрства» 24 лістапада ў Брусэлі ды пачаць кампанію за ўвядзеньне супраць беларускіх уладаў санкцый з прычыны арышту ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі.
«У канчатковым выніку савецкі рэжым ня змог зьнішчыць самабытнасьць і незалежнасьць украінскага народу», — гаворыцца ў завяе Дзярждэпартамэнту ЗША.
18 лістапада амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім усклаў кветкі да помніка беларускаму Герою Ўкраіны Міхасю Жызьнеўскаму — на могілках у вёсцы Сьцяг Працы, што пад Гомлем. Амбасадар Кізім адказаў і на пытаньне пра нядаўняе затрыманьне ў Менску журналіста Ўкраінскага радыё Паўла Шаройкі, раней — паэта Сяргея Жадана, а таксама пра таемнае зьнікненьне ў Гомлі маладога ўкраінца Паўла Грыба.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра затрыманьне ў Кіеве грамадзяніна Расеі, датычнага да забойства галоўнага рэдактара рускага Forbes Пола Хлебнікава.
Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны (НАБУ) завяло крымінальную справу на генэральнага пракурора Ўкраіны Юрыя Луцэнку.
Амбасада Ўкраіны паведаміла пра арышт 25 кастрычніка ў Менску ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі. Яго нібыта падазраюць у шпіянажы, але ў КДБ Беларусі не камэнтуюць гэтай сытуацыі.
Тым часам украінскія палітыкі адзначалі, што Беларусь паводзіць сябе ня як нэўтральная краіна, галасуючы на Генасамблеі ААН супраць рэзалюцыі па правах чалавека ў акупаваным Расеяй Крыме.
Першая намесьніца кіраўніка Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка заявіла, што перш чым прапанаваць свой удзел у міратворчай місіі на Данбасе, Беларусь мусіць прадэманстраваць сапраўдную нэўтральную пазыцыю ў расейска-украінскім канфлікце.
Падсудны цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Мінулы баевік «ДНР», асуджаны ў Беларусі на «хімію», ужо ўцёк назад на Данбас.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўнесла зьмены ў Кодэкс законаў аб працы, згодна зь якімі 25 сьнежня, калі вернікі каталіцкіх ды пратэстанцкіх цэркваў Украіны адзначаюць Раство Хрыстова, стане сьвяточным і выходным днём, як і 7 студзеня.
Украіна гатовая вызваліць каля 300 палонных, чакае ад сэпаратыстаў вызваленьня ад 74 да 155 закладнікаў.
«Нэўтральныя краіны хаця б устрымаліся, Беларусі зноў не хапіла „нэўтральнасьці“ для адрознай ад РФ пазыцыі. Але пры гэтым Менск прэтэндуе на пэўныя міратворчыя ляўры, адзначаючы, што стварае нэўтральную пляцоўку для перамоваў па Данбасу».
«У яго ўжо была "зялёная паласа", як у экстрэміста, вырашылі дадаць максымум — яшчэ тры "чырвоныя паласы": можа дэстабілізаваць калёнію, схільны да агрэсіі і яшчэ нейкія асабістыя характарыстыкі».
На Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве сабраліся прыхільнікі лідэра «Руху новых сілаў» Міхэіла Саакашвілі, якія патрабуюць стварэньня антыкарупцыйнай суда і закона аб імпічмэнце прэзыдэнта Ўкраіны.
Беларускі добраахвотнік Ігар Кляўко, які падазраецца ў выкраданьні і наўмысным забойстве жыхара паселішча Мангуш Данецкай вобласьці, патрабуе лячэньня, а справа супраць яго можа быць прыпыненая да ягонага выздараўленьня.
Беларускі бок пакуль ніяк не рэагаваў на пачатак будаўніцтва сховішча пад беларускімі межамі. Але днём раней распавёў, што будзе зь ядзернымі адыходамі ад Беларускай АЭС
Меркавана, напад учыніла ахова лідэра прарасейскай партыі «Ўкраінскі выбар» Віктара Медзьвядчука.
Лідэр партыі «Рух новых сіл» Міхэіл Саакашвілі, які, будучы асобай без грамадзянства, нелегальна прарваўся раней празь дзяржаўную мяжу Ўкраіны, заявіў, што атрымаў дакумэнт аб легальнасьці свайго знаходжаньня ва Ўкраіне.
Актывістка ўкраінскай арганізацыі Femen Анжаліна Дыяш сёньня забралася часткова аголенай на помнік працоўным заводу «Арсэнал» у Кіеве.
Загрузіць яшчэ