Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На журналістаў украінскай службы Радыё Свабода напалі людзі ў масках


Людзі ў масках перашкаджаюць журналістам «Схемаў».
Людзі ў масках перашкаджаюць журналістам «Схемаў».

Меркавана, напад учыніла ахова лідэра прарасейскай партыі «Ўкраінскі выбар» Віктара Медзьвядчука.

Здымачная група перадачы «Схемы», супольнага праекту ўкраінскай службы Радыё Свабода і тэлеканалу «UA:Перший» зьбіралася 7 лістапада зьняць прылёт украінскага пракрамлёўскага палітыка Віктара Медзьвядчука з Расеі ў аэрапорт «Жуляны» пад Кіевам, але сустрэла супраціў людзей у масках і балаклавах — меркавана, аховы Медзьвядчука.

Паводле журналіста «Схемаў» Міхаіла Ткача, людзі ў масках заблякавалі аўто здымачнай групы, у апэратара двойчы выбілі камэру з рук, штурхалі, білі локцямі і ставілі падножкі.

«Нашыя журналісты і апэратары працягнулі выконваць сваю працу, нягледзячы на нахабнае сплянаванае супрацьдзеяньне іх журналісцкай дзейнасьці, — расказвае галоўная рэдактарка «Схемаў» Натальля Сядлецкая. — Цягам апошніх тыдняў ахоўнікі Медзьвядчука рэгулярна вынаходзілі новыя і новыя мэтады, як перашкодзіць нашым здымкам».

Медзьвядчук — прадпрымальнік, лідэр прарасейскай арганізацыі «Украінскі выбар» і кум прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, таксама прадстаўнік Украіны ў гуманітарнай рабочай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы ў Менску, якая займаецца, у прыватнасьці, вызваленьнем палоненых.

Яшчэ ў 2016 годзе старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак пацьвярджаў, што Медзьвядчук у сувязі з гэтым пэрыядычна лётае на ўласным самалёце з Украіны ў Маскву, хоць праз агрэсію Расеі супраць Украіны дзейнічае забарона на прамыя авіяцыйныя зносіны паміж дзьвюма краінамі (спачатку забарону наклаў Кіеў, а ў адказ і Масква). Тады ж у прэс-службе «Украінскага выбару» на запыт праграмы «Схемы» паведамілі, што дазвол на прамыя авіязносіны ад украінскай і расейскай улады Медзьвядчук атрымлівае для правядзеньня афіцыйных перамоваў. Пры гэтым паведамляецца, што ў Расеі Медзьвядчука бачылі і на іншых мерапрыемствах, у тым ліку з удзелам Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG