Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША аддаў даніну памяці ахвярам Галадамору


У сувязі з 84-й гадавінай голаду ва Ўкраіне Дзярждэпартамэнт ЗША распаўсюдзіў заяву, у якой аддаў даніну павагі ахвярам Галадамору. «У гэтым месяцы мы ўспамінаем і аддаём даніну павагі мільёнам украінцаў, якія памерлі ад голаду ў пачатку 1930-х гадоў у выніку жорсткай савецкай палітыкі пры Сталіне», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Гэзэр Наўэрт. Паводле ацэнкі Дзярждэпартамэнту, «барбарскі захоп украінскіх земляў і культур, якія прывялі да Галадамору, або „сьмерці ад голаду“ стаў адным з самых жорсткіх актаў дваццатага стагодзьдзя і ператварыў засекі Эўропы ў краіну незьлічоных чалавечых пакутаў».

Успамін пра гадавіну Галадамору зьяўляецца важнай урачыстай падзеяй, гаворыцца ў заяве, «але мы таксама адзначаем стойкасьць тых, хто засталіся ў жывых і хто нёс з сабой памяць аб блізкіх, страчаных падчас гэтага жахлівага голаду». У заяве адзначаецца, што ў канчатковым выніку савецкі рэжым ня змог зьнішчыць самабытнасьць і незалежнасьць украінскага народу.

Злучаныя Штаты выказваюць салідарнасьць з народам Украіны ў час, калі «мы адзначаем гэтую трагедыю, выкліканую савецкімі парадкамі, і асуджаем спробы адмаўляць яе як гістарычны факт». ЗША пацьвярджаюць сваю прыхільнасьць бясьпечнай і квітнеючай Украіне, свабоднай ад зьнешняй агрэсіі і акупацыі і здольнай выбіраць сваю будучыню, гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамэнту.

Ва Ўкраіне ў лістападзе ўзгадваюць ахвяраў Галадамору — масавага голаду, які забраў шмат чалавечых жыцьцяў на тэрыторыі Ўкраінскай ССР у 1932-1933 гадах. Дзень памяці ахвяраў Галадамору адзначаецца ва Ўкраіне штогод у чацьвёртую суботу лістападу. Паводле дадзеных кіеўскага Інстытуту дэмаграфіі і сацыяльных дасьледаваньняў імя Птухі, за той час на тэрыторыі рэспублікі ад голаду памерлі каля 4 мільёнаў чалавек, што складала 13 адсоткаў ад яе насельніцтва.


Лукашэнка наведаў у Кіеве музэй памяці ахвяраў Галадамору

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG