Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскага рэжысэра Сянцова два тыдні трымалі ў штрафным ізалятары


Алег Сянцоў
Алег Сянцоў

Украінскі рэжысёр і палітвязень Алег Сянцоў быў накіраваны ў штрафны ізалятар адразу пасьля таго, як ў кастрычніку яго даставілі ў папраўчую калёнию № 8 у горадзе Лабытнангі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, вядомую пад назвай «Белы мядзьведзь». Пра гэта Радыё Свабода паведаміў адвакат Сянцова Дзмітрый Дзінзэ, які наведаў падабароннага.

Паводле адваката, перавод Сянцова зь Якуцку, дзе ён раней адбываў пакараньне, зьвязаны з «грамадзкай актыўнасьцю і яго падтрымкай» у Якуціі. Рашэньне аб пераводзе кіраўніцтва Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў прыняло яшчэ 21 ліпеня, аднак этап пачаўся праз паўтара месяца.

Пакараньне было прызначана і калёніі ў Лабытнангі яго прыйшлося выконваць, хоць у іх да Алега ніякіх прэтэнзій няма

Па словах адваката, падчас знаходжаньня Сянцова на Іркуцкім цэнтрале, яму прызначылі каля двух тыдняў пакараньня ў штрафным ізалятары. «Яго паводзіны былі нармальнымі ўвесь час этапу, аднак у Іркуцку яго выклікалі на разбор, дзе сказалі, што вырашана паставіць яму "чатыры паласы" (маркіроўка тых, хто адбывае пакараньне — РС). У яго ўжо была "зялёная паласа", як у экстрэміста, вырашылі дадаць максымум — яшчэ тры "чырвоныя паласы": можа дэстабілізаваць калёнію, схільны да агрэсіі і яшчэ нейкія асабістыя характарыстыкі. Ён іх спытаў: "Чаму? Не разумею, за што?". Адбыўся канфлікт, але ў выніку пакінулі толькі адну "чырвоную паласу". Тым ня менш, пакараньне было прызначана і калёніі ў Лабытнангі яго прыйшлося выконваць, хоць у іх да Алега ніякіх прэтэнзій няма».

Падчас этапу Сянцова ўдалося наведаць некалькім сябрам грамадзкай назіральнай камісіі. Цяпер ён пакінуў штрафны ізалятар і знаходзіцца ў атрадзе.

У жніўні 2015 году расейскі суд асудзіў Сянцова на 20 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы падрыву помніка Леніну ў Сімферопалі і падпале офісаў «Рускай абшчыны Крыму» і «Адзінай Расеі». Украінскі рэжысёр не прызнаў віны. Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў яго палітычным вязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG