Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі заявіў, што атрымаў дакумэнт аб легальнасьці знаходжаньня ва Ўкраіне


Лідэр партыі «Рух новых сіл» Міхэіл Саакашвілі, які, будучы асобай без грамадзянства, нелегальна прарваўся раней празь дзяржаўную мяжу Ўкраіны, заявіў, што атрымаў дакумэнт аб легальнасьці свайго знаходжаньня ва Ўкраіне.

«Сёньня нарэшце атрымаў ад міграцыйнай службы дакумэнт, які сьведчыць, што я знаходжуся на тэрыторыі Ўкраіны легальна. Вядома, я гэтым не задавольваюся, а дамагаюся праз суд права аднавіць маё грамадзянства», — напісаў ён у фэйсбуку.

Што гэта за дакумэнт, Саакашвілі не ўдакладніў.

Пры гэтым ён апублікаваў фатаграфію старонкі невядомага дакумэнта, назва якога на здымку абрэзана. Што менавіта павінен сьведчыць гэты дакумэнт, гэтак жа не вядома. Тэрмін яго дзеяньня — да 1 сьнежня 2017 года.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG