Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Саакашвілі ў цэнтры Кіева патрабуюць імпічмэнту Парашэнкі


На Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве сабраліся прыхільнікі лідэра «Руху новых сілаў» Міхэіла Саакашвілі, якія патрабуюць стварэньня антыкарупцыйнай суда і закона аб імпічмэнце прэзыдэнта Ўкраіны.

Некалькі соцень удзельнікаў акцыі трымаюць жоўта-блакітныя і чырвона-белыя сьцягі.

Паводле ацэнак паліцыі Кіева, удзел у акцыі бяруць каля 400 чалавек, парадак забяспечваюць каля 300 праваахоўнікаў.

Саакашвілі заклікаў да правядзеньня гэтай акцыі 7 лістапада.

Паводле яго слоў, калі ўлады не выканаюць патрабаваньняў, то ён прапануе з 3 сьнежня пачаць працэс «народнага імпічмэнту» прэзыдэнта Украіны. Што Саакашвілі меў на ўвазе пад гэтымі словамі, ён не ўдакладніў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG