Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малавядомыя фатаздымкі Галадамору ва Ўкраіне 1932-1933 гадоў


У суботу ва Ўкраіне адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Галадамору. У краіне падзеі 1932-1933 гадоў афіцыйна прызнаныя генацыдам украінскага народа.

Радыё Свабода знайшло ў фондах Цэнтральнага дзяржаўнага кінафатафонаархіву Украіны імя Пшанічнага фотасьведчаньні Галадамору 1932-33 гадоў. На фотаздымках, датаваных гэтыя гадамі, загінулыя і зьнясіленыя голадам людзі, а таксама тое, што да гэтага прывяло.

Галодны хлопчык у адной зь вёсак Украіны. Месца і дата здымку: УССР, 1932-1933 гг
Галодны хлопчык у адной зь вёсак Украіны. Месца і дата здымку: УССР, 1932-1933 гг

Жанчына зь дзіцем, зьнясіленым голадам.
Жанчына зь дзіцем, зьнясіленым голадам.

Па дадзеных Інстытута гісторыі Ўкраіны, страты ад голаду ва Ўкраінскай ССР склалі амаль 4 мільёны чалавек і яшчэ 3 мільёны - у іншых рэгіёнах СССР.

Ахвяра голаду
Ахвяра голаду

У лістападзе 2006 года Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала Галадамор 1932-1933 гадоў генацыдам украінскага народа.

На парлямэнцкім узроўні Галадамор прызналі генацыдам Грузія, Эквадор, Эстонія, Калюмбія, Латвія, Літва, Мэксіка, Парагвай, Пэру, Польшча, Вугоршчына. Таксама - на парлямэнцкім і рэгіянальным узроўні - у Аўстраліі, Канадзе і Партугаліі. На рэгіянальным (муніцыпальным) узроўні адпаведныя рашэньні таксама прынялі ў Аргэнціне, Бразыліі, Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Італіі і ЗША.

Галодныя дзеці шукаюць ежу.
Галодныя дзеці шукаюць ежу.

Расея адмаўляе факт Галадамору як арганізаванага Сталіным забойства украінскіх хлебаробаў голадам.

Збор мерзлай бульбы на поле калгасу імя Дзям'яна Беднага, Данецкая вобласьць, 1933 год
Збор мерзлай бульбы на поле калгасу імя Дзям'яна Беднага, Данецкая вобласьць, 1933 год

Жанчына зь дзіцем ідуць зь вёскі ў пошуках ежы
Жанчына зь дзіцем ідуць зь вёскі ў пошуках ежы

Галодныя людзі стаяць пад парканам
Галодныя людзі стаяць пад парканам

Канфіскаванае ў сялян зерне вязуць на пункт здачы
Канфіскаванае ў сялян зерне вязуць на пункт здачы

З канфіскаванымі каласкамі каля сельсавета на Данеччыне, 1932 год
З канфіскаванымі каласкамі каля сельсавета на Данеччыне, 1932 год

Пахаваньне вясковага актывіста трыццатых гадоў
Пахаваньне вясковага актывіста трыццатых гадоў

Супрацоўнікі міліцыі Харкаўскай вобласьці адпраўляюцца на манэўры, 1933
Супрацоўнікі міліцыі Харкаўскай вобласьці адпраўляюцца на манэўры, 1933

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выступае за прыняцьце закона аб адказнасьці за адмаўленьне Галадамору і Галакосту.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG