Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі сьпікер: Беларусь наступнай разарве адносіны з Расеяй


Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэй Парубій
Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэй Парубій

Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэй Парубій лічыць, што апошнія недружалюбныя дзеяньні ў дачыненьні да Украіны зьвязаныя з узмацненьнем ціску Расейскай Фэдэрацыі на кіраўніцтва Беларусі.

«Відавочна, што Ўкраіна зь Беларусьсю спрабуе ўвесь час наладзіць добрасуседзкія адносіны. Але, тым ня менш, нам зразумела, што кіраўніцтва Беларусі ўвесь час знаходзіцца пад ціскам і пад уплывам палітычнага кіраўніцтва Расеі. І гэты ўплыў не праходзіць бясьсьледна. Уплыў Крамля і Пуціна на Беларусь павялічваецца. і, відавочна, з гэтым і зьвязаныя недружалюбныя дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні да Ўкраіны», — адзначыў Парубій.

Беларусь будзе наступнай пасьля Ўкраіны, хто разарве адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй і ўстане на шлях эўрапейскага выбару.

Адначасова сьпікер Вярхоўнай Рады лічыць, што Ўкраіна, нягледзячы на гэта, павінна прыкладаць усе намаганьні, каб падтрымліваць і Беларусь, і дэмакратычныя працэсы ў гэтай краіне.

«Для мяне асабіста няма ніякіх сумневаў, што Беларусь будзе наступнай пасьля Ўкраіны, хто разарве адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй і ўстане на шлях эўрапейскага выбару», — сказаў ён.

20 лістапада КДБ Беларусі абвясьціў пэрсонай нон-грата дарадцу амбасады Ўкраіны Ігара Скварцова, які абвінавачваецца ў дзейнасьці выведкі. У адказ на гэта, украінскі МЗС выслаў на радзіму першага сакратара амбасады Беларусі ва Ўкраіне.

Дыпляматычныя выдварэньні наступілі пасьля таго, як 17 лістапада стала вядома, што 25 кастрычніка КДБ Беларусі затрымаў грамадзяніна Ўкраіны, журналіста «Ўкраінскага радыё» Паўла Шаройку, па абвінавачаньні ў шпіянажы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG