Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Луганскай вобласьці загінулі пяцёра ўкраінскіх вайскоўцаў


Пяцёра ўкраінскіх вайскоўцаў загінулі 23 лістапада пры атацы сэпаратыстаў на пазыцыі ўрадавых сіл каля населенага пункта Крымскае, за 30 кілямэтраў на захад ад Луганску, паведамляюць узброеныя сілы Украіны.

Заключанае амаль тры гады таму перамір’е так і не паклала канца сутыкненьням на ўсходзе Украіны. Абодва бакі амаль штодня абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні ўмоваў перамір’я.

Сытуацыя ў Луганскай вобласьці абвастрылася пасьля канфлікту паміж сэпаратысцкімі фракцыямі, якія кантралююць рэгіён.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG