Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне патрабуюць міжнародных санкцыяў супраць Беларусі праз арышт журналіста Шаройкі


Паўло Шаройка, архіўнае фота
Паўло Шаройка, архіўнае фота

Украіна мае выступіць супраць удзелу беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ў саміце праграмы Эўрапейскага Зьвязу «Ўсходняе партнэрства» 24 лістапада ў Брусэлі ды пачаць кампанію за ўвядзеньне супраць беларускіх уладаў санкцый з прычыны арышту ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі.

«Арышт украінскага журналіста Паўла Шаройкі ў Менску ставіць Беларусь у адзін шэраг з пуцінскім рэжымам. Фактычна Беларусь зраўняла сябе з Расеяй у дачыненьні да Ўкраіны. І стаўленьне да яе мусіць быць адпаведным, у тым ліку і з пункту гледжаньня ўвядзеньня санкцый супраць Менску», — адзначаецца ў адмысловай заяве Цэнтру дасьледаваньня арміі, канвэрсіі ды разбраеньня (Кіеў).

Экспэрты патрабуюць ад украінскіх уладаў больш жорсткай палітыкі ў дачыненьні Беларусі ва ўсіх кірунках — у эканамічнай, інфармацыйнай і дыпляматычнай сфэрах, а таксама ў сфэры бясьпекі.

«Пачаць санкцыйныя захады супраць Менску неабходна неадкладна. У прыватнасьці, 24 лістапада ў Брусэлі адбудзецца саміт Усходняга партнэрства, на які ўпершыню за многія гады запрошаны Аляксандар Лукашэнка. Цэнтар мяркуе, што Ўкраіна мае выступіць супраць удзелу беларускага прэзыдэнта ў брусэльскім саміце, паколькі сам факт прысутнасьці Лукашэнкі за адным сталом з эўрапейскімі лідэрамі (у тым ліку і прэзыдэнтам Украіны) будзе нівэляваць ня толькі палітыку Эўразьвязу ў стрымліваньні расейскай агрэсіі, але і саму сутнасьць Эўрапейскага Зьвязу зь яго нулявою талерантнасьцю да грэбаваньня базавымі правамі чалавека, запалохваньня праваабаронцаў, рэпрэсій супраць журналістаў», — адзначаецца ў заяве.

У Цэнтры дасьледаваньня арміі, канвэрсіі ды разбраеньня перакананыя, што Ўкраіна павінна прапанаваць Эўразьвязу, ЗША, Канадзе ды іншым заходнім партнэрам пакет санкцый супраць Беларусі, які зможа прымусіць Менск «разарваць кайданы васальнай залежнасьці ад Крамля».

Уласны карэспандэнт «Украінскага радыё» у Беларусі Паўло Шаройка быў затрыманы ў Менску 25 кастрычніка. Зьвестак пра тое, у чым абвінавачваюць журналіста, афіцыйныя беларускія крыніцы не даюць. У якасьці адной з вэрсій абмяркоўваецца абвінавачаньне яго ў шпіянажы.

«Подласьць бязь межаў» або «расейская правакацыя». Што ва Ўкраіне пішуць пра арышт Шаройкі ў Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG