Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ дагэтуль не камэнтуе арышту ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі


Паўло Шаройка, архіўнае фота

Паводле стану на раніцу 20 лістапада аддзел грамадзкіх сувязяў КДБ не паведамляе, ці выставілі абвінавачаньне затрыманаму ўкраінскаму журналісту Паўлу Шаройку.

Кіраўнік аддзел грамадзкіх сувязяў КДБ Дзьмітры Пабяржын заявіў Свабодзе з гэтай нагоды: «Не, нічога няма, без камэнтароў».

У мінулую пятніцу, калі зьвесткі пра затрыманьне Паўла Шаройкі 25 кастрычніка ў Менску сталі вядомыя беларускім СМІ, КДБ таксама не даваў наконт гэтага ніякіх камэнтароў.

Між тым вядома, што Паўла Шаройку трымаюць у СІЗА КДБ, так званай «амэрыканцы», у яго ёсьць выдзелены дзяржавай адвакат, для яго прымаюць перадачы, а сам ён дасылае з «амэрыканкі» лісты. Жонка Паўла Шаройкі Алена пакуль устрымліваецца ад інтэрвію СМІ.

Пазьней 20 лістапада КДБ абвясьціла, што правядзе брыфінг з нагоды затрыманьня ўкраінца:

Паўло Шаройка быў затрыманы зь Менску 25 кастрычніка. Зьвестак пра тое, у чым абвінавачваюць журналіста «Ўкраінскага радыё» Паўло Шаройку афіцыйныя беларускія крыніцы не даюць. У якасьці адной з вэрсій абмяркоўваецца абвінавачаньне яго ў шпіянажы.

Што вядома пра ўкраінскага журналіста Шаройку, якога затрымалі ў Менску

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG