Украінскія ўлады дазволілі сьпеваку з Баўгарыі Крысьціяну Коставу ўдзельнічаць у конкурсе Эўрабачаньне-2017 у Кіеве, нягледзячы на тое, што ў чэрвені 2014 году ён наведаў анэксаваны Расеяй Крым.
Энэргасыстэмы краінаў Балтыі падвяргаюцца выпрабавальным нападам з боку, як мяркуецца, расейскіх хакераў. Па дадзеных агенцтва Reuters, гэта выклікала занепакоенасьць НАТО.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая заклікала дасылаць пытаньні ўраду Беларусі.
Абмеркаваньне ў Атлянтычнай радзе ў Вашынгтоне адносін паміж Беларусьсю і ЗША выклікала вострую дыскусію сярод беларускай дэмакратычнай грамадзкасьці. У чым прычына такой цікавасьці да гэтага пытаньня? Чаго афіцыйны Менск хоча ад ЗША? Ці ёсьць у Вашынгтону сфармаваная палітыка адносна Беларусі?
Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў вызначае ўнутраную палітыку самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР).
У ААН застаецца «мільён пытаньняў» з нагоды мэмарандуму аб зонах дээскаляцыі ў Сырыі, які падпісалі на мінулым тыдні Расея, Турцыя і Іран.
11 траўня выйшаў на волю паэт, палітык Уладзімер Някляеў. Яго затрымалі 6 траўня каля дому, як патлумачылі АМАПаўцы, за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 17 лютага і адвезьлі на Акрэсьціна адбываць 5 сутак арышту.
Украінская паліцыя дапытае аўтараў фільму-расьсьледаваньня пра забойства Паўла Шарамета. На допыт таксама выкліканы супрацоўнік Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) Ігар Усьціменка, які, як мяркуецца, сачыў за журналістам у ноч перад яго сьмерцю.
Уладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб стратэгіі разьвіцьця інфармацыйнага грамадзтва ў Расейскай Фэдэрацыі на 2017–2030 гады». Указам зацьвярджаецца адпаведная праграма (PDF), якая зьмяшчае шэраг пастаноў аб рэгуляваньні інтэрнэту ў Расеі.
«Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» выдала заяву з патрабаваньнем неадкладнага спыненьня палітычных рэпрэсіяў у Беларусі і вызваленьня ўсіх палітвязьняў, у тым ліку і тых, хто знаходзіцца пад арыштам па адміністратыўных прысудах.
Кампанія «Расейская чыгунка» пакарае праваднікоў цягнікоў, якія, парушыўшы наказ кіраўніцтва, не ўпрыгожылі да дня Перамогі сваю форму георгіеўскімі стужачкамі і значкамі «9 мая».
Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў зьвярнуўся з заявай у Гарадзенскі аблвыканкам з тым, каб высьветліць, чаму кіраўніцтва аблвыканкау сёлета не заплянавала ніводнай сустрэчы з жыхарамі Смаргонскага раёну.
«Толькі што Рада міністраў Эўразьвязу ўхваліла канчатковае рашэньне аб прадастаўленьні грамадзянам Украіны правы на бязьвізавыя падарожжы»
Міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін, які знаходзіцца з трохдзённым візытам у Вашынгтоне, 10 траўня правёў сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і віцэ-прэзыдэнтам Майкам Пэнсам.
Супрацоўнікі Службы бясьпекі Украіны (СБУ) сачылі за журналістам Паўлам Шараметам перад яго забойствам. Пра гэта заявілі ў Цэнтры па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP).
Ленінскі суд Магілёва не задаволіў скаргі праваабаронцы Аляксандра Хамратава на мясцовую міліцыю, якая адмовілася прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту.
На сустрэчы паміж прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, якая адбылася сёньня ў Вашынгтоне, падрабязна абмяркоўваліся пытаньні ваеннага і палітычнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Сырыі і дыпляматычных адносінаў паміж дзяржавамі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пасьля размовы зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, што сустрэча прайшла «вельмі добра».
Берасьцейскага вэтэрана-«аўганца» Аляксандра Сахарука, які ўзьняў 9 траўня бел-чырвона-белы сьцяг у часе шэсьця, адпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня.
Нацыянальная паліцыя Кіева разам з гарадзкою пракуратураю сёньня зьвернецца ў суд для арышту беларуса-добраахвотніка Васіля Парфянкова, які быў затрыманы 9 траўня разам з 25 іншымі прадстаўнікамі добраахвотніцкага руху «Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў».
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі будуць «прыводзіць у парадак» малыя вёскі. Праграма разьвіцьця дарог нацэленая цяпер на аднаўленьне дарог да малых вёсак — на думку Лукашэнкі, гэтую праблему атрымаецца вырашыць за 3-4 гады.
У Паўднёвай Карэі ўступіў на пасаду новы прэзыдэнт Мун Чжэ Ін.
44-ы прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў 9 траўня на саміце харчовых інавацыяў у Мілане (Італія), дзе зрабіў шэраг заяваў аб зьменах клімату.
Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка заявіў пасьля выступленьня ў Атлянтычнай радзе ў Вашынгтоне (ЗША), што Беларусь і Злучаныя Штаты будуць абмяркоўваць вяртаньне амбасадараў, «але не ў найбліжэйшыя дні».
Рашэньне прэзыдэнта ЗША зьвязваюць з расьсьледаваньнем гісторыі зь перапіскай Гілары Клінтан, якая была апанэнткай Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах.
Эўрапейскі зьвяз у бліжэйшыя дні зацьвердзіць бязьвізавы рэжым з Украінай. Пра гэта 9 траўня заявіла вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні на пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэнецца зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым у Белым доме 10 траўня, каб абмеркаваць сытуацыю ў Сырыі і іншыя міжнародныя праблемы, паведамілі прадстаўнікі Белага дому 9 траўня.
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад у інтэрвію тэлеканалу АНТ заклікаў беларусаў не саступаць новаму сучаснаму нацызму ў вобразе заходняй акупацыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў пляны наўпроставай даставы ўзбраеньня курдам, якія ваююць у Сырыі супраць «Ісламскай дзяржавы». Пра гэта афіцыйна абʼяўлена ў Вашынгтоне.
Прэзыдэнт Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі Махмуд Абас заявіў, што гатовы сустрэцца з прэмʼер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нэтаньяху «пад пратэкцыяй» прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Сэнатар Джон Маккейн кажа, што дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан памыляецца, калі лічыць, што замежную палітыку краіны ня трэба занадта моцна абумоўліваць амэрыканскімі каштоўнасьцямі.
Прадстаўнікі беларускіх палітычных партый і рухаў у рамках міжпартыйнай беларуска-швэдзкай праграмы «Паглыблены дыялёг» знаходзяцца ў Стакгольме.
На поўдні Тайлянду ў выніку выбуху былі параненыя 42 чалавекі. Двое пацярпелых застаюцца ў крытычным стане.
Аляксандар Лукашэнка прыгразіў наступствамі зборнай Беларусі па хакеі за няўцямны выступ на чэмпіянаце сьвету — беларусы гуляюць у Францыі, яшчэ адна група раскватараваная ў Нямеччыне.
Вэтэран вайны ў Аfганістане Аляксандар Сахарук затрыманы ў Берасьці ў часе афіцыйнага шэсьця ў гонар Дня перамогі.
Падчас цырымоніі ўскладаньня вянкоў да манумэнта на плошчы Перамогі ў Менску Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў суайчыньнікаў пра «новыя выклікі і пагрозы».
Міліцэйскі БТР, вэтэраны на УАЗах, партрэты Сталіна, воіны-аўганцы з георгіеўскімі стужкамі, вялізны сьцяг Савецкага Саюзу — з такім антуражам у Магілёве адбылося сьвяточнае шэсьце «Вялікая перамога шчасьлівага мая».
9 траўня сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі ўпарадкуюць закінутае пахаваньне ахвяраў вайны ў канцлягеры «Дразды». Як расказаў намесьнік старшыні АГП Мікалай Казлоў, у расстрэльнай траншэі знаходзяцца парэшткі 10 тысяч чалавек: прыкладна 6 тысяч — ваеннапалонныя, блізу 4 тысяч — жыхары Менску і вакольных вёсак.
Калёна каля 500 чалавек высунулася па вуліцы Мазэпы ад станцыі мэтро «Арсэнальная» ў бок парку Славы — наперадзе калёны знаходзіцца патройнае паліцэйскае ачапленьне.
Некалькі тысяч чалавек былі мабілізаваныя на сьвяткаваньне дня Перамогі ў цэнтры Менска — чыноўнікі, дзяржаўныя службоўцы, актыў БРСМ, піянэры. Масоўка задоўга заняла свае месцы ўздоўж праспэкту Незалежнасьці, апоўдні туды прыбыў прэзыдэнцкі картэж.
Былы генэральны пракурор ЗША паведаміла, што дарадца прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Майкл Флін мог стаць аб’ектам шантажу праз свае кантакты з расейскім амбасадарам.
Меней за год прастаяў у Сьветлагорску помнік камуністычнаму дзеячу Міхаілу Калініну.
9 траўня чальцы БРСМ правядуць у розных гарадах Беларусі флэш-акцыі ў рамках праекту «Кветкі вялікай перамогі» — будуць раздаваць чырвона-зялёныя стужкі з яблыневым цьветам.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з Эманюэлем Макронам, які атрымаў перамогу ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі.
9 траўня па ўсёй Беларусі пройдуць сьвяточныя захады. Апоўдні адбудзецца цырымонія ўскладаньня вянкоў і кветак да манумэнту Перамогі ў Менску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і найвышэйшых службовых асобаў.
Кіраўнік Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Міхаэль Лінк заклікаў урад Беларусі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Улады Турэччыны хочуць засудзіць апазыцыйнага прапаведніка Фэтхулаха Гюлена на тры тысячы гадоў турмы. Яго падазраюць у арганізацыі дзяржаўнага перавароту, паведамляе Hurriyet.
Што азначае перамога Макрона на выбарах прэзыдэнта Францыі для Францыі, Эўропы і Беларусі? Удзельнічаюць: Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў, Юры Дракахруст
Хар’юскі павятовы суд у Эстоніі прысудзіў пяць гадоў турмы грамадзяніну Расеі Арцёму Зінчанку за супрацоўніцтва з вайсковай выведкай Расеі.
Загрузіць яшчэ