Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ёсьць магчымасць задаць вострыя і надзённыя пытаньні не ў пустэчу». Ганна Канапацкая заклікала дасылаць пытаньні ўраду


Ганна Канапацкая
Ганна Канапацкая

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая заклікала дасылаць пытаньні ўраду Беларусі.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Ганна Канапацкая напісала, што 31 траўня ўрад Беларусі адкажа на пытаньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

«Якое пытаньне задалі б вы? Многія даўно прывыклі крытыкаваць любыя дзеяньні ўлады на кухнях. Сёньня ва ўсіх нас ёсьць магчымасьць задаць вострыя і надзённыя пытаньні не ў пустэчу, а непасрэдна тым, ад каго залежыць жыцьцё нашай краіны», — піша Ганна Канапацкая.

Карыстальнікі фэйсбуку даслалі ўжо дзясяткі пытаньняў. Сярод іх — «Калі ўрад падасьць у адстаўку?», «Калі нарэшце перастануць будаваць бескарысныя арэны (у такой колькасьці), палацы, рэзыдэнцыі?» «Чаму няма годнай праверкі, адкуль такія дамы-палацы панабудавалі набліжаныя да Лукашэнкі? Няўжо ўсё на свае сьціплыя даходы?», «Калі будуць сумленныя выбары і калі наш урад перастане нам хлусіць?».

Кандыдатка ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая стала дэпуткай на выбарах у Палату прадстаўнікоў у мінулым годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG