Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрымалі вэтэрана-«афганца», які ўзьняў бел-чырвона-белы сьцяг


Аляксандар Сухарук. Фота Ўладзімера Вялічкіна

Вэтэран вайны ў Аfганістане Аляксандар Сахарук затрыманы ў Берасьці ў часе афіцыйнага шэсьця ў гонар Дня перамогі.

Пра гэта Свабодзе паведаміў берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін:

«Аляксандар апрануўся ў вайсковую форму, пачапіў мэдаль, бел-чырвона-белую стужку і пайшоў на мерапрыемства на скрыжаваньні вуліц Леніна і Машэрава. Калі калёна рушыла ў бок крэпасьці, ён узьняў бел-чырвона-белы сьцяг і прайшоў зь ім хвіліны тры проста за „Неўміручым палком“. Да Аляксандра падышлі асобы ў цывільным і загадалі прыбраць сьцяг. Ён адмовіўся, патлумачыўшы, што гэта ягоная нацыянальная годнасьць. У выніку, яго забралі і даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе ён цяпер і знаходзіцца,» — расказаў праваабаронца.

Уладзімер Вялічкін дадаў, што Аляксандар Сахарук — вэтэран вайны ў Афганістане, ён узнагароджаны баявым мэдалём «За адвагу».

У дадзены момант Сухарук знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Яго зьвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі і заўтра будуць судзіць.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG