Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп ацаніў сустрэчу з Лаўровым як «вельмі добрую»


Дональд Трамп і Сяргей Лаўроў сустрэліся ў Белым Доме 10 траўня 2017 году.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пасьля размовы зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, што сустрэча прайшла «вельмі добра».

Сёньняшняя сустрэча з Лаўровым — першая сустрэча Трампа з такім высокапастаўленым расейскім чыноўнікам пасьля ўступленьня на пасаду прэзыдэнта ў студзені.

Перад гэтым кіраўнік расейскага зьнешнепалітычнага ведамства правёў перамовы са сваім амэрыканскім калегам, дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам. На сустрэчы Тылерсана і Лаўрова абмяркоўваліся Сырыя, Украіна і іншыя пытаньні.

Тылерсан заявіў, што сустрэча дае шанец «працягваць наш дыялёг і абмен думкамі» пасьля ягонага візыту ў Маскву ў мінулым месяцы.

Сустрэчы адбыліся ў той самы дзень, калі Трамп звольніў з пасады дырэктара ФБР Джэймса Комі, які курыраваў расьсьледаваньне магчымых сувязяў паплечнікаў Трампа з расейскімі чыноўнікамі.

На пытаньне журналіста пра адстаўку Комі, Лаўроў адрэагаваў саркастычна, перапытаўшы: «Ён звольнены? Вы жартуеце. Вы жартуеце».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG