Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп павіншаваў Эманюэля Макрона, сустрэўся з прэм’ерам Грузіі


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэм’ер-міністар Грузіі Георгій Квірыкашвілі ў Белым доме 8 траўня 2017
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэм’ер-міністар Грузіі Георгій Квірыкашвілі ў Белым доме 8 траўня 2017

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з Эманюэлем Макронам, які атрымаў перамогу ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі.

Прэс-сакратар Белага дому Шон Спайсэр сказаў, што Трамп «перагаварыў з абраным прэзыдэнтам Францыі, каб павіншаваць яго зь перамогай».

Тым часам Ляранс Аім, прэс-сакратарка новаабранага прэзыдэнта Францыі, паведаміла, што Макрон у размове з Трампам адзначыў, што будзе абараняць пагадненьне аб зьмяненьні клімату, узгодненае ў Парыжы ў 2015 годзе. Дональд Трамп павінен у бліжэйшы час прыняць рашэньне аб тым, будуць ці ня будуць ЗША выконваць гэтае пагадненьне, падпісанае адміністрацыяй Барака Абамы.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп таксама прыняў у Белым доме прэм’ер-міністра Грузіі Георгія Квірыкашвілі. Фатаграфію сустрэчы распаўсюдзіла прэс-служба амэрыканскай адміністрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG