Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Маккейн тлумачыць дзяржсакратару Тылерсану, чаму ЗША павінны падтрымліваць правы чалавека


Сэнатар Маккейн фатаграфуе Майдан у Кіеве ў сьнежні 2013
Сэнатар Маккейн фатаграфуе Майдан у Кіеве ў сьнежні 2013

Сэнатар Джон Маккейн заяўляе, што дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан памыляецца, калі лічыць, што замежную палітыку краіны ня трэба занадта моцна абумоўліваць амэрыканскімі каштоўнасьцямі, бо гэта замінае прасоўваць нацыянальныя інтарэсы.

У артыкуле, апублікаваным у The New York Times, Маккейн аднёсься да нядаўняга выступу Тылерсана перад супрацоўнікамі Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, падчас якога дзяржсакратар сказаў:

«У некаторых выпадках, калі вы абумовіце намаганьні ў сфэры нацыянальнай бясьпекі тым, што хтосьці павінен прыняць нашы каштоўнасьці, то мы, хутчэй за ўсё, ня зможам дасягнуць нашых мэтаў і абараніць нашы інтарэсы ў нацыянальнай бясьпецы. Калі мы будзем занадта моцна дамагацца, каб іншыя прынялі каштоўнасьць, да якой мы прыйшлі цягам нашай доўгай гісторыі, гэта сапраўды створыць перашкоды для нашай здольнасьці прасоўваць нашы нацыянальныя інтарэсы ў сфэры бясьпекі, нашы эканамічныя інтарэсы».

Джон Маккейн, прыгадаўшы гісторыю свайго зьняволеньня ў Віетнаме, калі надзею на выжываньне давалі яму запэўніваньні амэрыканскага ўраду, што ён ніколі не пакіне сваіх вайскоўцаў у бядзе, піша, што палітыка ЗША, абапертая на амэрыканскія маральныя каштоўнасьці, дае надзею шмат якім прыгнечаным народам на сьвеце:

«Мы — краіна з сумленьнем. Мы здаўна лічым, што маральныя пытаньні павінны быць неад’емнай часткай нашай зьнешняй палітыкі… Мы — галоўны архітэктар і абаронца міжнароднага парадку, які кіруецца правіламі, што вынікаюць з нашых палітычных і эканамічных каштоўнасьцяў… Пазбаўленьне прыгнечаных народаў маяка надзеі можа нас каштаваць страту сьвету, які мы пабудавалі і ў якім расквітнелі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG