Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Трамп прыме ў Белым доме расейскага міністра Лаўрова


Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыме расейскага міністра Сяргея Лаўрова (справа) пасьля яго сустрэчы зь дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам (зьлева)
Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыме расейскага міністра Сяргея Лаўрова (справа) пасьля яго сустрэчы зь дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам (зьлева)

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэнецца зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым у Белым доме 10 траўня, каб абмеркаваць сытуацыю ў Сырыі і іншыя міжнародныя праблемы, паведамілі прадстаўнікі Белага дому 9 траўня.

Сяргей Лаўроў зьяўляецца самым высокапастаўленым расейскім чыноўнікам, які сустрэнецца з Дональдам Трампам ад часу яго ўступленьня на пасаду ў студзені гэтага году.

Перамовы Трампа з Лаўровым, як чакаецца, адбудуцца пасьля таксама заплянаванай на 10 траўня сустрэчы расейскага міністра зь дзяржсакратаром Рэксам Тылерсанам.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Трамп абяцаў паляпшэньне адносінаў з Расеяй, але з дня ўступленьня на пасаду зьмяніў рыторыку на больш традыцыйную для рэспубліканцаў. Цяпер Трамп заяўляе пра падтрымку намаганьняў NATO па супрацьдзеяньні ваеннай моцы і агрэсіі Расеі ў Эўропе, ад краінаў Балтыі да Ўкраіны і Грузіі.

Нягледзячы на рознагалосьсі па Сырыі, яна застаецца той праблемай, па якой Расея і чыноўнікі адміністрацыі Трампа дэкляруюць магчымасьць працаваць разам для перамогі над «Ісламскай дзяржавай» і іншымі экстрэмісцкімі групамі.

Лаўроў прыбывае ў Вашынгтон упершыню з 2013 году. Ён вязе расейскі плян спыненьня гвалту ў Сырыі, пасьля таго, як гэта пагадненьне на мінулым тыдні падтрымалі Іран і Турэччына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG