Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынскі кіраўнік гатовы сустрэцца з прэмʼерам Ізраіля «пад пратэкцыяй» ЗША


Махмуд Абас ужо сустракаўся з Дональдам Трампам у Вашынгтоне 3 траўня 2017 году
Махмуд Абас ужо сустракаўся з Дональдам Трампам у Вашынгтоне 3 траўня 2017 году

Прэзыдэнт Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі Махмуд Абас заявіў, што гатовы сустрэцца з прэмʼер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нэтаньяху «пад пратэкцыяй» прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

Выступаючы перад журналістамі падчас перамоваў у Рамале з прэзыдэнтам Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, які прыбыў з візытам, Махмуд Абас заявіў, што палестынцы гатовыя супрацоўнічаць з прэзыдэнтам ЗША і сустрэцца з прэмʼерам Ізраіля пад яго «пратэкцыяй» «для разьвіцьця міру».

Па словах Абаса, які на мінулым тыдні наведаў Вашынгтон і сустрэўся там з Трампам, палестынцы радасна чакаюць маючы адбыцца візыт прэзыдэнта ЗША ў Бэтлеем.

Трамп, як чакаецца, павінен наведаць Ізраіль 22 траўня падчас першай замежнай паездкі на прэзыдэнцкай пасадзе ў шэраг краін. Ён ужо заяўляў, што падчас гэтага візыту «абмяркуе шляхі прасоўваньня да сучаснасьці і трывалага міру паміж Ізраілем і палестынцамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG