Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ўкраіны не адхілілі Крысьціяна Костава ад конкурсу


Украінскія ўлады дазволілі сьпеваку з Баўгарыі Крысьціяну Коставу ўдзельнічаць у конкурсе Эўрабачаньне-2017 у Кіеве, нягледзячы на тое, што ў чэрвені 2014 году ён наведаў анэксаваны Расеяй Крым.

Памежная служба Ўкраіны заявіла, што тады ён быў непаўналетні і, адпаведна, ня мог прымаць самастойных рашэньняў. Акрамя таго, закон аб парадку перасячэньня ўкраінскай мяжы ўступіў у сілу толькі ў канцы 2014 году.

Кадры выступу Костава ў «Артэку» у 2014 годзе выклалі ў інтэрнэт улады Растова-на-Доне.

Раней Украіна на 3 гады забараніла ўезд у краіну расейскай прадстаўніцы на «Эўрабачаньні» −2017 Юліі Самойлавай, якая выступіла ў Крыме ў 2015 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG