Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўдні Тайлянду пры выбуху параненыя 42 чалавекі


Выбух у Патані ў жніўні 2016 г.
Выбух у Патані ў жніўні 2016 г.

На поўдні Тайлянду ў выніку выбуху былі параненыя 42 чалавекі. Двое пацярпелых застаюцца ў крытычным стане.

Каля будынка супэрмаркету ў горадзе Патані выбухнула замініраваная машына. Чалавек, які заклаў бомбу, схаваўся.

Паліцыя падазрае, што да нападу датычныя ісламскія баевікі-сэпаратысты, якія дзейнічаюць у трох паўднёвых правінцыях краіны.

За 10 гадоў іх узброенай барацьбы за аддзяленьне ад Тайлянду загінулі больш за шэсьць з паловай тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG