Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Карэі ўступіў на пасаду новы прэзыдэнт


Новы прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян.

У Паўднёвай Карэі ўступіў на пасаду новы прэзыдэнт Мун Чжэ Ян.

64-гадовы Мун Чжэ Ян, які прадстаўляе Дэмакратычную партыю, атрымаў перамогу на выбарах 9 траўня, набраўшы 41% галасоў.

У сваім першым выступе новы прэзыдэнт заявіў, што неадкладна прыступае да вырашэньня крызісу, зьвязанага з абвастрэньнем напружанасьці на Карэйскім паўвостраве. «Калі трэба, я адразу палячу ў Вашынгтон, — сказаў ён. — Палячу ў Пэкін і Токіё, а калі ўмовы дазволяць, то і ў Пхеньян».

Чакаецца, што Мун адразу прыступіць да фармаваньня кабінэту, каб ліквідаваць той вакуўм улады, які ўтварыўся пасьля адхіленьня ў сакавіку ад улады ранейшага прэзыдэнта Пак Кын Хэ у сувязі з карупцыйным скандалам.

XS
SM
MD
LG