Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьветлагорску дэмантавалі «ўсесаюзнага старасту»


Усталяваньне помніка камуністычнаму дзеячу, паплечніку Сталіна Міхаілу Калініну ў Сьветлагорску 6 верасьня 2016 году
Усталяваньне помніка камуністычнаму дзеячу, паплечніку Сталіна Міхаілу Калініну ў Сьветлагорску 6 верасьня 2016 году

Меней за год прастаяў у Сьветлагорску помнік камуністычнаму дзеячу Міхаілу Калініну.

Бюст паплечніка Сталіна быў усталяваны на рагу вуліц Калініна і Сьвярдлова летась у верасьні, акурат да дня гораду. Яго прывезьлі зь вёскі Прудок, дзе раней месьцілася праўленьне калгасу імя Калініна.

8 траўня невядомыя аблілі помнік «усесаюзнага старасты» чырвонай фарбай. Работнікі камунальных службаў ня сталі яго адмываць, а падагналі аўтакран і дэмантавалі. Цяпер на гэтым месцы агароджаная яма.

Міхаіл Калінін — «правая рука» Ёсіфа Сталіна. 1 сьнежня 1934 году ён падпісаў пастанову, якая адыграла важную ролю ў арганізацыі і юрыдычным забесьпячэньні масавых рэпрэсіяў.

Фота ​ranak.by

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG