Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты расказалі Reuters пра ролю Суркова ў палітыцы «ДНР»


Памочнік прэзыдэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў
Памочнік прэзыдэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў

Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў вызначае ўнутраную палітыку самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР). Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні Reuters, заснаваным на сьцьвярджэннях былых лідэраў прарасейскіх сэпаратыстаў.

У прыватнасьці, Суркоў паўплываў на прызначэньне Аляксандра Захарчанкі кіраўніком «ДНР». Былы «міністар абароны» самаабвешчанай рэспублікі Ігар Стралкоў (Гіркін) заявіў РБК, што Суркоў таксама датычны да прызначэньня Ігара Платніцкага кіраўніком так званай «Луганскай народнай рэспублікі». Крыніцы Reuters сьцьвярджаюць, што давераныя асобы Суркова рэгулярна паведамляюць яму пра сытуацыю ў рэгіёне.

Сёньня ў Данецку сэпаратысты адзначаюць «Дзень рэспублікі» — трэцюю гадавіну так званага рэфэрэндуму, пасьля якога прарасейскія актывісты абвясьцілі дзяржаўны сувэрэнітэт «ДНР». Украіна і краіны Захаду абвінавачваюць Крэмль ва ўзброенай і палітычнай падтрымцы сэпаратыстаў у Данбасе. Масква абвяргае гэтыя абвінавачаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG