Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вырашылі забясьпечваць зброяй курдзкіх ваяўнікоў у Сырыі


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў пляны наўпроставай даставы ўзбраеньня курдам, якія ваююць у Сырыі супраць «Ісламскай дзяржавы». Пра гэта афіцыйна абʼяўлена ў Вашынгтоне.

Такім чынам, як піша ў аўторак The Wall Street Journal, адкрываюцца магчымасьці наступу на джыгадыстаў, замацаваных у горадзе Рака, іх фактычнай сталіцы. Разам з тым рашэньне Белага дому ня можа станоўча ўспрыняць хаўрусная Турцыя, якая разглядае курдзкіх паўстанцаў як тэрарыстаў.

Пытаньне даставы зброі курдам абмяркоўвалася некалькі месяцаў. Курдзкая арганізацыя ў Сырыі, вядомая як «аддзелы народнай самаабароны», успрымаецца амэрыканскімі вайскоўцамі як найбольш надзейны ваенны саюзьнік ЗША на тэрыторыі Сырыі, паведамляе The Wall Street Journal.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG